Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Сілавыя ведамствы Беларусі зацікавіліся актывістамі грамадзкіх арганізацыяў, якія супрацоўнічалі зь нямецкім сацыялістам Янам Бушам, дэпартаваным з краіны паводле палітычных прычынаў. Актывістаў выклікаюць у КГБ і пракуратуру, у іх узьніклі цяжкасьці з працягам грамадзкай дзейнасьці.
Маскве далі па рукох 11:00, 29/08/2003, Тацяна Рублёва, Канстанцін Фрумкін, Независимая газета
Учора Расея атрымала ўдар пад дых ад бліжэйшых суседзяў, і, як сьмела спадзявацца, хаўрусьнікаў – Украіны й Беларусі. У выніку пад вялікім пытаньнем аказаліся пляны Масквы па стварэньні адзінай эканамічнай прасторы (АЭП) на тэрыторыі Расеі, Беларусі, Украіны й Казахстану.
Беларусь “пад любым прадлогам будзе пазьбягаць падпісаньня” з Расеяй пагадненьня аб выкарыстаньні расейскага рубля ў якасьці адзінага законнага плацёжнага сродку на тэрыторыі Беларусі. Пра гэта заявіў РІА “Новости” ў чацьвер загадчык аддзелам Беларусі ў Інстытуце краінаў СНД Аляксандар Фадзееў.
“Беларусь будзе высоўваць прэтэнзіі да расейскага боку, што яна імкнецца інтэгравацца зь Беларусьсю занадта хутка”, -- лічыць ён.
Уладзімер Пуцін прапанаваў Аляксандру Лукашэнку паскорыць працэс інтэграцыі і як мага хутчэй падпісаць пагадненьне аб увядзеньні адзінага плацёжнага сродку на тэрыторыі дзьвюх дзяржаваў – расейскага рубля. “Зараз прынцыпова важна зрабіць далейшыя крокі, якія б забясьпечвалі выхад на якасна новы ўзровень інтэграцыйнага ўзаемадзеяньня”, -- гаворыцца ў пасланьні Ўладзімера Пуціна. Днямі беларускі лідэр заяўляў, што ня варта сьпяшацца з увядзеньнем адзінай валюты, бо пры цяперашнім варыянце аб’яднаньня ён апасаецца за сувэрынітэт сваёй краіны. А яшчэ раней былі затрымкі па розных падставах, абмеркаваньне магчымасьці для Беларусі эмісіі расейскіх рублёў, хаця усясьветная практыка зь відавочнасьцю даказвае немажлівасьць існаваньня двух эмісійных цэнтраў.
Як ужо паведамлялася раней, 29 ліпеня 2003 году праваабаронцу, афіцэра ў адстаўцы Валеры Шчукіна з дапамогай судовых выканаўцаў высялілі з пакою ў інтэрнаце Полацкага дзяржаўнага аграрна-эканамічнага каледжу. Валерыю Аляксеевічу, як дэпутату Вярхоўнага Савету, гэтае жыльлё было прадастаўлена 7 гадоў таму. Полацкі суд прызнаў, што пакой былому дэпутату быў выдадзены на незаконнай падставе. Шчукін, пазбаўлены жыльля, стаў начаваць на полацкім чыгуначным вакзале.
Журналісты рэпрэсаванай газеты ПАГОНЯ Мікола Маркевіч і Павал Мажэйка, асуджаныя за сваю прафесійную дзейнасьць да 2,5 і 2 гадоў абмежаваньня волі, накіравалі ліст падтрымкі ўпаўнаважанаму АБСЭ па пытаньнях свабоды СМІ Фраймуту Дувэ. Як падаваў ГроднаNEWS, Міністэрства замежных справаў Беларусі адмовіла ў выдачы візаў спадару Дувэ і яго старэйшаму дарадцы, якія хацелі наведаць Беларусь 1-2 верасьня.
Тэрмін дзеяньня загаду Міністэрства інфармацыі аб прыпыненьні выхаду "Белорусской деловой газеты" і "БДГ. Для служебного пользования" заканчваецца 29 жніўня. Рэдакцыя прыступае да працы над новым нумарам "БДГ". Аднак зь неафіцыйных размоваў з супрацоўнікамі дзяржаўных службаў распаўсюду прэсы й друкарняў вынікае, што без адмысловага дазволу Міністэрства інфармацыі яны не адважацца аднавіць супрацоўніцтва з рэдакцыяй.
З 1 верасьня РА "Белтэлекам" зьніжае тарыфы на паслугі камутаванага парольнага й беспарольнага доступаў у Інтэрнэт для юрыдычных асобаў і для абанэнтаў ISDN.
Ня выключана, што беларусам хутка давядзецца мыць з дапамогай пральнай дошкі і насіць боты “бывай маладосьць”: Аляксандар Лукашэнка сабраўся абмежаваць увоз у краіну вопраткі, будаўнічых матэрыялаў і бытавой тэхнікі, якія ўтвараюць канкурэнцыю айчыннай прадукцыі. Пра гэта ён заявіў пры наведваньні Аршанскага ільнокамбінату. Пакуль рамова ідзе толькі пра імпарт тавараў праз Расею.
Для выкананьня ўказа прэзыдэнта Беларусі ад 7 ліпеня 2003 году №289 урадавай пастановай унесеныя дапаўненьні ў рэглямант Савету міністраў рэспублікі. У прыватнасьці, пункт 8 гэтага дакумэнту дапоўнены часткай наступнага зьместу: “Праекты пастановы Савету міністраў Рэспублікі Беларусь па пытаньнях прыватызацыі дзяржаўнай маёмасьці павінны ўзгадняцца з Вышэйшым гаспадарчым судом, Камітэтам дзяржаўнага кантролю, Пракуратурай, Міністэрствам унутраных справаў і Камітэтам дзяржаўнай бясьпекі”.
Пра гэта паведаміў міністар жыльлёва-камунальнай гаспадаркі Аляксандар Мількота на сустрэчы з журналістамі. Нагадаем, нядаўна зацьверджаная канцэпцыя жыльлёва-камунальнай рэформы прадугледжвае, што на тле зьніжэньня сабекошту жыльлёва-камунальных паслуг к 2006 году насельніцтва будзе аплочваць да 60% ад узроўню выдаткаў; к 2010 году – да 80%. На трэцім этапе – к 2015 году – плянуецца выйсьці на 100%. Далей, як чакаецца, дзейныя тарыфы дазволяць ЖКХ весьці нармальнае жыцьцё – расьці й разьвівацца. Як пры гэтым будуць выжываць беларусы, залежыць ад узроўню заробкаў да таго часу. Прагнозаў пакуль не было.