Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
«Беларуская Музычная Альтэрнатыва» запрашае ўсіх прыхільнікаў айчыннай музыкі на канцэрты самых розных накірункаў.
7 верасьня ў клюбе «Рэактар» (вул.Харужай,21) адбудзецца прэзэнтацыя альбомаў гуртоў DEADMARSH «Гранi» i ZNICH «Запаветы апошняга старца». Таксама ўдзельнiчаюць гурты PARTYZONE, MORBID VICTORY, СТАЯ й iнш. Пачатак а 18:00. Кошт квiтка: 5 500 БРБ (танцпол), 7 000 БРБ (столiк). У дзень канцэрту - 6 500 БРБ (танцпол).
14 верасьня ў Палацы Культуры «Сукно» (ст.м. «Пушкiнская», вул. Матусевiча, 20) пройдзе сольны канцэрт гурта N.R.M. У праграме старыя i новыя песьнi гурта, а таксама кампазыцыі з сумесных музычных праектаў «Народны альбом», «Я нарадзiўся тут» i iнш. Пачатак а 18:00. Кошт квiтка ад 6000 до 10 000 БРБ.
12 кастрычнiка ў к/з «Мiнск» адбудзецца прэзэнтацыя сумеснага музычнага праекту «КРАМБАМБУЛЯ». Удзел бяруць Л. Вольскi (N.R.M., ZET), С. Мiхалок (Ляпiс Трубяцкi), А. Кулiнковiч (Нейра Дзюбель) i iнш. Пачатак а 19:00. Кошт квiтка 8 000 - 22 000 БРБ.