Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 2930 31




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



У Беларусі перасьледуюць партнэраў дэпартаванага Яна Буша
13:51, 29/08/2003, Радыё Свабода

Сілавыя ведамствы Беларусі зацікавіліся актывістамі грамадзкіх арганізацыяў, якія супрацоўнічалі зь нямецкім сацыялістам Янам Бушам, дэпартаваным з краіны паводле палітычных прычынаў. Актывістаў выклікаюць у КГБ і пракуратуру, у іх узьніклі цяжкасьці з працягам грамадзкай дзейнасьці.

Літаральна праз тыдзень пасьля пачатку скандала зь Янам Бушам з Магілёўскага гарвыканкаму прыйшла адмова ў прадастаўленьні магілеўскай філіі фонду імя Льва Сапегі памяшканьня. Чыноўнікі ў кулюарах патлумачылі кіраўніку магілёўскай філіі Фонду імя Льва Сапегі Ўладзімеру Шанцаву, што “ён ня з тым кантактаваў”. Дзейнасьць арганізацыі цяпер фактычна паралізаваная, да таго ж актывіст не выключае, што асабіста супраць яго могуць ужыць нейкія небясьпечныя захады:

“Складанасьці, відаць, будуць працягвацца. Камітэт дзяржаўнай бясьпекі дэпартаваў Буша, кіраўніка сэмінару зь нямецкага боку, але застаўся я, кіраўнік сэмінару зь беларускага боку, таму ім нешта трэба зрабіць таксама і супраць мяне. Калі Буш вельмі стрымана адказваў на вострыя пытаньні моладзі падчас сэмінараў — бо ён прадстаўнік іншай краіны — то я казаў тое, што думаю. Я — грамадзянін гэтай краіны, чаго я буду палохацца?.. Усе мае адказы ў іх запісаныя відэакамэрай, якая была ўсталяваная ў кандыцыянэры”.

Выснову адносна відэакамэры ўдзельнікі сэмінару зрабілі пасьля таго, як пабачылі па дзяржаўных тэлеканалах сюжэт пра Яна Буша, запісаны ў канфэрэнц-залі гатэлю “Алеся” ў Салігорску, дзе праводзіўся адзін з сэмінараў. Падчас сэмінару ніхто відэакамэрай не карыстаўся, такім чынам здымкі маглі зрабіць толькі чэкісты праз схаваную апаратуру, мяркуе Ўладзімер Шанцаў.

У тым, што за імі вядзецца трывалае сачэньне, перакананыя і іншыя актывісты Фонду імя Льва Сапегі. Андрэй Завадзкі распавёў, што днямі яго выклікалі ў пракуратуру, дзе заявілі, быццам ён парушыў шэраг артыкулаў закону “Аб грамадзкіх арганізацыях”.

Летась Андрэй Завадзкі спрабаваў зарэгістраваць грамадзкую арганізацыю “Партнэрства”, якая ставіла сваёй мэтай падвышэньне актыўнасьці грамадзянаў у мясцовым самакіраваньні. “Партнэрства” ў міністэрстве юстыцыі не зарэгістравалі, і раптам 26 жніўня ў пракуратуры Андрэю заявілі, што арганізацыя быццам дзейнічае і нават атрымлівае грашовую дапамогу з Захаду. Паводле Андрэя Завадзкага, у пракуратуру выклікалі і іншых ягоных калегаў і ўсім выказвалі аднолькавыя прэтэнзіі ў незаконнай дзейнасьці й фінансавай падтрымцы з-за мяжы. Пры гэтым супрацоўнікі пракуратуры карысталіся дакладнымі дадзенымі, хто дзе за мяжой пабываў і з кім сустракаўся.

Паводле Андрэя Завадзкага, аднаго зь ягоных калегаў, шантажуючы такімі дадзенымі, спрабаваў завэрбаваць Камітэт дзяржаўнай бясьпекі. “Гэта тыповы палітычны зыск з мэтай запалохаць усіх, хто застаўся ў трэцім сэктары. Гісторыі зь Янам Бушам яўна рыхтуюць працяг унутры краіны”,— лічыць актывіст Фонду імя Льва Сапегі Андрэй Завадзкі.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: