Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Фадзееў: Лукашэнка не гатовы саступіць уладу 10:56, 29/08/2003
Беларусь “пад любым прадлогам будзе пазьбягаць падпісаньня” з Расеяй пагадненьня аб выкарыстаньні расейскага рубля ў якасьці адзінага законнага плацёжнага сродку на тэрыторыі Беларусі. Пра гэта заявіў РІА “Новости” ў чацьвер загадчык аддзелам Беларусі ў Інстытуце краінаў СНД Аляксандар Фадзееў.
“Беларусь будзе высоўваць прэтэнзіі да расейскага боку, што яна імкнецца інтэгравацца зь Беларусьсю занадта хутка”, -- лічыць ён.
“Лукашэнка зараз не гатовы адмовіцца ад сваёй улады, а любая інтэграцыя з Расеяй абмяжоўвае яго паўнамоцтвы”, -- лічыць Фадзееў.
“Калі пераходзіць на адзіную валюту, трэба адкрываць беларускі бюджэт. Ён не празрысты”, - сказаў Фадзееў.
Апрача таго, адзначыў ён, Нацыянальны банк Беларусі знаходзіцца пад поўным кантролем прэзыдэнта.
Пры гэтым экспэрт не вылючае, што Лукашэнка “паставіць свой подпіс пад пагадненьнем, але ня выканае яго”.
"Расея й Беларусь падпісалі шэраг пагадненьняў, але ніводнае зь іх не было выкананае, акрамя некалькіх нязначных”, - адзначыў Фадзееў.
Паводле яго, “Расея вельмі ўзважана прапанавала Беларусі самы мяккі варыянт аб’яднаньня – толькі валюта, там няма палітычнай асновы”.
«Падпіша Лукашэнка пагадненьне ці не – праверыць шчырасьць яго намераў”, -- завяршыў Фадзееў.