Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 2930 31




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Уладзімер Арлоў не ўпісаўся ў ідэалёгію
14:18, 29/08/2003, фотa IREX/Promedia

Дырэктарка рэдакцыйна-выдавецкай установы “Літаратура і Мастацтва” Таіса Бондар загадала прыбраць з апошняга нумару штотыднёвіка “Літаратура і Мастацтва” артыкул, прысьвечаны 50-м угодкам Уладзімера Арлова. Імя пісьменьніка было выкрэсьленае і з кнігі “Мы — беларусы”, якая рыхтуецца да друку.

Нумар газэты “Літаратура і Мастацтва”, падрыхтаваны пры дзейным удзеле адміністрацыі прэзыдэнта, з большага прысьвечаны пытаньням ідэалягічнай працы. У гэты ж нумар літаратурны крытык Ала Сямёнава на замову рэдакцыі падрыхтавала вялікі артыкул да юбілею Ўладзімера Арлова. Плянавалася гэтаксама надрукаваць фотаздымкі пісьменьніка разам з Васілём Быкавым і Рыгорам Барадуліным. Адметна, што артыкул быў прысьвечаны выключна літаратурнай дзейнасьці вядомага пісьменьніка, і ў ім ніяк не згадваліся ягоныя палітычныя погляды.

Як стала вядома Радыё Свабода, калі сёньня нумар газэты здаваўся ў друкарню, у ім не было артыкула пра Арлова.

Дырэктарка рэдакцыйна-выдавецкай установы “Літаратура і Мастацтва” Таіса Бондар не пажадала камэнтаваць гэтую сытуацыю для Радыё Свабода. Дарэчы, напярэдадні Таіса Бондар насіла ў адміністрацыю прэзыдэнта на ўзгадненьне гранкі кнігі “Мы — беларусы”, які выдае літаратурны холдынг. Як стала вядома радыё, у адміністрацыі загадалі выкрэсьліць з кнігі імя Ўладзімера Арлова.

Супрацоўнікі газэты “Літаратура і Мастацтва” зьвязваюць гэтыя падзеі з ўзмацненьнем гэтак званай ідэалягічнай працы ў літаратурнай сфэры. Тым больш, што яшчэ некалькі месяцаў таму выдадзеная нядаўна энцыкляпэдыя Ўладзімера Арлова “Краіна Беларусь” актыўна рэклямавалася на дзяржаўнай тэлевізіі.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: