Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Беларусы хутка пярэйдуць на ўсё айчыннае 11:23, 29/08/2003, Полит.ру, Фотa IREX/Promedia
Ня выключана, што беларусам хутка давядзецца мыць з дапамогай пральнай дошкі і насіць боты “бывай маладосьць”: Аляксандар Лукашэнка сабраўся абмежаваць увоз у краіну вопраткі, будаўнічых матэрыялаў і бытавой тэхнікі, якія ўтвараюць канкурэнцыю айчыннай прадукцыі. Пра гэта ён заявіў пры наведваньні Аршанскага ільнокамбінату. Пакуль рамова ідзе толькі пра імпарт тавараў праз Расею.
Паводле Лукашэнкі, праблема неарганізаванага ўвозу тавараў, якія канкурыруюць з айчыннымі, з 1 кастрычніка павінна вырашацца ў аварыйным парадку. “Да 1 студзеня наступнага году гэтай праблемы не павінна быць”.
Зараз у Беларусі прапрацоўваюцца меры па ўзмацненьні кантролю за ўвозам тавараў з трэціх краінаў, якія перапраўляюцца праз Расею. Свае прапановы ў бліжэйшы час павінны падрыхтаваць мытны й памежны камітэты Беларусі. Праблема падалася Лукашэнку настолькі сур’ёзнай, што размова можа зайсьці аб увядзеньні мытных пастоў на беларуска-расейскай мяжы.