Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 2930 31




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Шчукіну спрабуюць даказаць, што ён хуліган
10:54, 29/08/2003, Алесь Козік, БДГ

Як ужо паведамлялася раней, 29 ліпеня 2003 году праваабаронцу, афіцэра ў адстаўцы Валеры Шчукіна з дапамогай судовых выканаўцаў высялілі з пакою ў інтэрнаце Полацкага дзяржаўнага аграрна-эканамічнага каледжу. Валерыю Аляксеевічу, як дэпутату Вярхоўнага Савету, гэтае жыльлё было прадастаўлена 7 гадоў таму. Полацкі суд прызнаў, што пакой былому дэпутату быў выдадзены на незаконнай падставе. Шчукін, пазбаўлены жыльля, стаў начаваць на полацкім чыгуначным вакзале.

Работнікі аддзелу ўнутраных справаў на транспарце некалькі разоў спрабавалі забараніць Шчукіну спаць у грамадзкім месцы. Экс-дэпутат упарта ігнараваў настойлівыя пажаданьні праваахоўчых органаў, матывуючы гэта тым, што не існуе нарматыўнага акту, які б забараняў спаць на вакзале. Тады Валерыя Шчукіна абвінавацілі ў хуліганстве. Маўляў, сваімі дзеяньнямі ён абражае годнасьць беларускіх грамадзянаў (сьпіць з нагамі на лаве). 25 жніўня адбылося першае паседжаньне суда, якое вяла судзьдзя Наталя Абрамава. Шчукін на судзе заявіў, што яго дзеяньні ня могуць падпадаць пад арт. 156 Кодэксу "Аб адміністратыўных правапарушэньнях", паводле якога яму вынесена абвінавачваньне. Па яго прызнаньні, ён паводзіў сябе на вакзале выключна тактоўна: не лаяўся і не да каго не чапляўся (што і пацьвердзілі работнікі міліцыі, якія яго затрымалі).

Шчукін падаў у суд хадайніцтва, у якім гаварылася, што "полацкі АУСТ, які паспачаў дадзеную адміністратыўную справу, не падаў суду доказы таго, што інкрымінуемае мне дзеяньне зьяўляецца супрацьпраўным”. 25 жніўня былі выслуханыя сьведчаньні двух работнікаў полацкага АУСТ, адзін зь якіх даставіў у дзяжурнае аддзяленьне Шчукіна, а другі склаў пратакол затрыманьня. Паседжаньне суда было перанесена на 26 жніўня. Але і на наступны дзень суд выслухаў яшчэ некалькі сьведчаньняў і ня змог вынесьці рашэньня. Чарговае паседжаньне адбудзецца 29 жніўня.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: