|
|
||||||||||||||||||||
![]()
УСЕ ПРАЕКТЫ
|
«Белтэлекам» зьніжае тарыфы 15:17, 29/08/2003 Са згаданай даты ў 2 разы зьменшыцца пачасовая аплата камутаванага парольнага й беспарольнага доступу ў Інтэрнэт для абанэнтаў ISDN. Фактычна яна будзе раўняцца аналягічным тарыфам для юрыдычных асобаў і індывідуальных прадпрымальнікаў. У сваю чаргу, пачасовая аплата на паслугу камутаванага парольнага доступу ў Інтэрнэт для юрыдычных асобаў і індывідуальных прадпрымальнікаў зьнізіцца па ўсіх часовых пэрыядах у сярэднем на 10%. Новыя тарыфы для юрыдычных асобаў, індывідуальных прадпрымальнікаў і абанэнтаў ISDN. з 8.00 да 19.00 – 0,015 дал./хв, з 19.00 да 2.00 – 0,009 дал./хв, з 2.00 да 8.00 – 0,006 дал./хв; у выходныя і сьвяточныя дні кругласутачна -0,009 дал./хв. Пачатковая аплата на паслугу камутаванага беспарольнага доступу ў Інтэрнэт для юрыдычных асобаў і індывідуальных прадпрымальнікаў зьнізіцца ў сярэднем на 15 % і стане роўнай для юрыдычных асобаў, індывідуальных прадпрымальнікаў і абанэнтаў ISDN: з 8.00 да 19.00 – 0,02 дал./хв, з 19.00 да 2.00 – 0,012 дал./хв, з 2.00 да 8.00 – 0,006 дал./хв, у выходныя і сьвяточныя дні з 9.00 да 2.00 - 0,015 дал./хв, з 2.00 да 9.00 - 0,008 дал./хв. А для агульнаадукацыйных школаў, ПТУ, тэхнікумаў і каледжаў у пэрыяд з 1 верасьня 2003 г. па 25 траўня 2004 г. згаданыя тарыфы на беспарольны доступ у Інтэрнэт будуць меней яшчэ на 15 %.
1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org. Экспарт навiнаў
|