Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
«Міжнародная Амністыя» заклапочаная сітуацыяй у Беларусі 17:08, 02/09/2003
Канадзкая сэкцыя франкамоўнага аддзяленьня "Міжнароднай Амністыі"
адправіла прэзыдэнту РБ колькі тысячаў лістоў з патрабаваньнем
вызваленьня былога рэктара Гомельскага мэдычнага унівэрсытэта Юрыя Бандажэўскага. А галяндзкая група "Міжнароднай Амністыі" зьбірае пэтыцыі ў сувязі са зьнікненьнем вядомых людзей Беларусі.
Адказы на ўсе звароты можна назваць толькі ўладнымі адпіскамі. Але кіраўнік беларускага аддзяленьня "Міжнароднай Амністыі" В.Бортнік спадзяецца, што "ў сувязі з пашырэньнем у апошнія гады мандата "МА" і атрыманьнем групамі і сэкцыямі дазволу на правядзеньне сьледзтваў па парушэньні правоў чалавека ва ўласных краінах" адбудзецца расьследаваньне ў Беларусі, паведамляе www.belngo.info.