Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
1 23 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30          




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Хочаш кватэру - выкладвай тысячы долараў
11:05, 02/09/2003, Андрэй Русаковiч, Народная воля

А дзе iх узяць, гэтыя долары? Сярэдняя зарплата ў краiне - 130-140 долараў за месяц. З iх 60 аддай за камунальныя плацяжы. Застаецца 70-80. На ежу i вопратку ледзь хапае. Што ж адкладзеш на кватэру? I гэта калi ў цябе сярэднi заробак. А калi нiжэй за сярэднi?

Жыллё заўжды было цяжкавырашальнай праблемай. У былыя савецкiя часы многiя людзi па 15-20 гадоў стаялi ў чарзе на кватэру. Дзецi, звычайна, вырасталi ў iнтэрнатах цi ў чужых кватэрах, дзе бацькi здымалi вугал. Свой жа атрымоўвалi ўжо на другiм адрэзку жыцця. Затое бясплатна. Гэта была далёкая, але перспектыва - хоць у сталым узросце займець жыллё. Была надзея.

Цяпер i яе няма. У апошнiя гады дзяржава настойлiва перакладвала будаўнiцтва жылля на плечы самiх грамадзян.

Калi ў 1990 годзе за кошт дзяржаўнага фiнансавання будавалася 4/5 жылля, а за кошт сродкаў грамадзян пятая частка, дык летась працоўныя пабудавалi за свае сродкi каля 80 працэнтаў жылля.

Улады ж толькi абяцаюць. У Асноўных напрамках сацыяльна-эканамiчнага развiцця Беларусi на 1996-2000 гады сказана: "Для грамадзян, якiя маюць права на бясплатнае жыллё, забяспечыць будаўнiцтва жылых дамоў за кошт бюджэтных сродкаў i задаволiць патрэбнасцi гэтых грамадзян у жыллi не пазней 1999 года (якiя стаяць на ўлiку па стане на 01.10.1996 г.)... Па прагнозных разлiках, да 2000 года штогадовы ўвод у дзеянне жылых дамоў павiнен пераўзысцi узровень 1990 года, што створыць рэальныя ўмовы для таго, каб зняць вастрыню жыллёвай праблемы ў краiне".

Цi не праўда, даволi салодкае абяцанне. А як атрымалася на самай справе? Вось факты. У 1990 годзе ў Беларусi было пабудавана 5282 тысячы квадратных метраў агульнай плошчы жылля, у 2002 годзе - 2825 тысяч квадратных метраў, або амаль у два разы менш. Вось так на справе "абышлi ўзровень 1990 года".

На пачатку 2001 года на ўлiку маючых патрэбу ў паляпшэннi жыллёвых умоў стаяла 568,2 тысячы сем`яў i адзiнокiх грамадзян. Амаль столькi ж, колькi i 10 гадоў таму. Вось так, значыць,"знялi вастрыню жыллёвай праблемы".

Апошнiм часам у Мiнску значна падскочылi цэны на жыллё. Двухпакаёўка ў далёкiм мiкрараёне ў старым доме каштуе каля дваццацi тысяч долараў. Цэны растуць найперш таму, што будуецца значна менш жылля.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97.

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая.


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: