Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Фонд імя Льва Сапегі атрымаў папярэджаньне 16:02, 02/09/2003, Радыё Свабода
Грамадзкая арганізацыя Фонд імя Льва Сапегі атрымала папярэджаньне ад Міністэрства юстыцыі Беларусі. Там палічылі, што супрацоўнікі магілёўскай філіі Фонду парушылі закон, калі дазволілі браць удзел у сэмінарах сябрам незарэгістраваных грамадзкіх арганізацыяў.
Уладзімер Шанцаў, кіраўнік магілёўскай філіі Фонду імя Льва Сапегі, патлумачыў, што апошнім часам ягоная арганізацыя ладзіла сэмінары разам з актывістам нямецкіх маладых сацыялістаў Янам Бушам, які быў дэпартаваны зь Беларусі з-за палітычных прычынаў.
- Нас пакаралі за сувязь зь нямецкім адмыслоўцам, але насамрэч прэтэнзіі і да яго, і да фонда імя Льва Сапегі — штучныя. Закон не забараняе браць удзел у сэмінарах каму заўгодна. Міністэрства юстыцыі, відавочна, выконвае загад “зьверху”,— лічыць Уладзімер Шанцаў.