Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
1 23 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30          




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Улады перасьледуюць журналістаў, якія дапамагалі «БДГ»
14:50, 02/09/2003, Алесь Горбач, Радыё Свабода

Тым часам, як “БДГ” спрабуе аднавіць выхад у сьвет, працягваецца перасьлед тых выданьняў, што дапамагалі “БДГ” падтрымліваць сувязь з чытачамі напрацягу трохмесячнага тэрміну забароны. Анатоль Вайцяхоўскі, выдавец баранавіцкай газэты “Шаг”, што надрукавала на сваіх старонках матэрыялы “БДГ”, атрымаў позву і першага верасня быў вымушаны наведаць Баранавіцкую гарадзкую пракуратуру.

Памочніца пракурора Зоя Жук паказала Анатолю Вайцяхоўскаму ліст з Генэральнай пракуратуры, які ўтрымлівае загад правесьці дэталёвую праверку газэты “Шаг”, прыняць меры пракурорскага рэагаваньня і дакласьці пра вынікі “наверх”. Але на просьбу зарэгістравацца ў кнізе ўліку рэвізій і праверак спадару Вайцяхоўскаму адмовілі.

Найперш пракратуру цікавіла, на якой падставе на старонках газэты “Шаг” зьявіліся напачатку жніўня матэрыялы “БДГ”. Тлумачэньні выдаўца, што гэта было зроблена ў знак журналісцкай салідарнасьці на безганарарнай аснове, правяраючых не задаволілі, і яны запатрабавалі прадставіць усю дакумэнтацыю. З дамоваў на друк і распаўсюд нават зьнялі ксэракопіі. Анатоль Вайцяхоўскі мяркуе, што гэта яшчэ будзе мець для яго пэўныя наступствы:

“Я думаю, што яны цяпер будуць рабіць усё магчымае, каб газэта не выходзіла, бо недарэмна адксэракапіравалі ўсе дамовы. Цяпер будуць па аднаму чалавеку выклікаць і перашкаджаць усялякім чынам распаўсюду газэты. На маю думку, вісіць пагроза і ўласна над “БДГ” - проста так яны ад яе не адчэпяцца.”

Між тым выданне спадара Вайцяхоўскага ўжо амаль месяц, як пазбаўленае магчымасьці друкавацца. Пасьля зьяўлення на старонках выданьня матэрыялаў “БДГ”, у сваіх паслугах спадару Вайцяхоўскаму адмовілі Слонімская, а затым і Нясьвіжская друкарні.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97.

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая.


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: