Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
1 2 3 45 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30          




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Забараняюцца яшчэ дзьве арганізацыі
11:05, 04/09/2003, Алёна Андрэева, www.belngo.info

3 верасьня стала вядома пра тое, што Ўпраўленьне грамадзкіх аб`яднаньняў Міністэрства юстыцыі амаль адначасова падало пазовы аб ліквідацыі рэспубліканскага грамадзкага аб`яднаньня "Жаночы адказ" і грамадзкага аб`яднаньня "Беларускі фонд "Касіяпэя". Сярод прэтэнзіяў Мінстэрства юстыцыі да рэспубліканскага грамадзкага аб`яднаньня "Жаночы адказ": неадпаведнасьць фактычнага месцазнаходжаньня юрыдычнаму адрасу аб`яднаньня, неадпаведнасьць пячаткі аб`яднаньня зацьверджанаму макету.

"Для нас нечаканы пачатак справы аб ліквідацыі, таму што 20 траўня мы забралі дакумэнты ў мін`юсце пасьля ўнясеньня зьменаў у іх. У нас быў зарэгістраваны новы юрыдычны адрас, уладжаныя пытаньні зь пячаткай ды блянкам. Такія дзеяньні ўладных органаў у дачыненьні да няўрадавых арганізацыяў можна зьвязаць з падрыхтоўкай ці то да парляманцкіх выбараў, ці то да рэфэрэндуму. Ім трэба зьнішчыць усе арганізацыі, якія ажыцьцяўляюць хоць якую дзейнасьць. У зачыстцы "трэцяга сэктару" адназначна ёсьць палітычная падаплёка", - кажа кіраўніца РГА "Жаночы адказ" Сьвятлана Каралёва.

Адзіная прэтэнзія, якую прызнае "Жаночы адказ", - гэта памылка, дапушчаная фірмай-вытворцам пры вырабе пячаткі аб`яднаньня з зацьверджанага макету. Усе астатнія прэтэнзіі да аб`яднаньня, са словаў Сьвятланы Каралёвай, неабгрунтаваныя і незразумелыя.

У ліку прэтэнзіяў Міністэрства юстыцыі да грамадзкага аб`яднаньня "Беларускі фонд "Касіяпэя" неадпаведнасьць сымболікі на пячатцы аб`яднаньня зарэгістраванай, разьмяшчэньне юрыдычнага адрасу аб`яднаньня па месцы жыхарства аднаго зь сябраў і парушэньне зацьверджаных стандартаў разьмяшчэньня рэквізытаў на блянку аб`яднаньня. Гэтыя прэтэнзіі былі пазначаныя і ў папярэджаньні, вынесеным 5 жніўня. На іх выпраўленьне тады быў адведзены месяц. Сярод іншых падставаў да ліквідацыі аб`яднаньня мінюст называе супрацоўніцтва з незарэгістраванымі арганізацыямі і "іншыя парушэньні Выбарчага кодэксу Рэспублікі Беларусь".


"…Нам абсалютна не зразумела, якім чынам мы маглі парушыць Выбарчае заканадаўства? Мы ад імя арганізацыі не высоўвалі сябраў выбарчых камісіяў, не рыхтавалі назіральнікаў, не высоўвалі кандыдатаў! Тое, што нам нават не далі месяцу на выпраўленьне дапушчаных парушэньняў, кажа пра тое, што Вярхоўны суд прыме рашэньне аб ліквідацыі нашага аб`яднаньня. Відавочна, што, рыхтуючыся да нейкай новай кампаніі спадары з адміністрацыі прэзыдэнта вырашылі расчысьціць поле НДА", - кажа старшыня ГА "Беларускі фонд "Касіяпэя" Валянціна Сьвяцкая.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: