Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
1 2 3 45 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30          




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Забаронена святкаванне Дня беларускай вайсковай славы
10:57, 04/09/2003, Юлія Дарашкевіч, www.hrodna.by

Гарвыканкам не даў дазвол Гродзенскай гарадской Радзе ГА “БНФ Адраджэнне” на правядзенне святочных мерапрыемстваў з нагоды Дня беларускай вайсковай славы. Фармальнай падставай для адмовы стала неадпаведнасць пададзенай заявы артыкулу 6 Закона РБ “Аб сходах, мітынгах, вулічных шэсцях, дэманстрацыях і пікетаванні”.

Паводле словаў юрыста гарвыканкама Валерыя Шанцілы, у заяве на правядзенне мерапрыемства не былі ўказаны хатнія адрасы арганізатараў. Аднак старшыня гарадской Рады ГА “БНФ Адраджэнне” Аляксандр Міхальчык лічыць, што пададзеная заява поўнасцю адпавядала патрабаванням заканадаўства. Паколькі заяўніком мерапрыемства выступала гарадская Рада ГА “БНФ Адраджэнне”, у заяве мусіў быць пазначаным толькі юрыдычны адрас арганізацыі. Паводле словаў Аляксандра Міхальчыка, за апошнія тры гады гарвыканкам па надуманых прычынах не дазволіў ніводнае мерапрыемства, заяўніком якога з’яўляецца БНФ.

Дзень беларускай вайсковай славы адзначаецца актывістамі беларускага руху штогод 8 верасня. У гэты дзень у 1514 годзе войскі Вялікага Княства Літоўскага на чале з Канстанцінам Астрожскім пад Воршай разбілі ўтрая большае войска Маскоўскай дзяржавы. Аршанская бітва з’яўляецца адной з самых значных перамогаў у барацьбе за незалежнасць беларускай дзяржавы.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: