Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
1 2 3 4 56 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30          




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



“Что не доделал русский штык...”
10:57, 05/09/2003, www.hrodna.by

«У Гродне на 38 школаў не засталося ні адной беларускамоўнай. “Что не доделал русский штык – доделает русская школа”, - так пачынаў знішчаць Беларусь расійскі чыноўнік, генерал-губернатар Мураўёў-вешальнік, так дзейнічаюць цяпер і “нашы” чыноўнікі”, -- улёткі з такім тэкстам расклеілі невядомыя актывісты ў першыя дні навучальнага году каля дзяржаўных установаў Гродна. На ўлётках змешчана выява двух шкаляроў, якія чытаюць шыльду “для белорусов мест нет!” на дзвярах сваёй школы.

Як паведамілі карэспандэнту ГроднаNews у аддзелах адукацыі Кастрычніцкага і Ленінскага раёнаў, у Гродна цалкам беларускамоўных школаў няма ўжо некалькі гадоў.

Раней навучанне толькі на роднай мове вялося ў СШ№5, 26 і 32. Аднак пасля рэферэндума 1995 года, калі рускай мове быў наданы статус другой дзяржаўнай мовы, у беларускамоўных школах стаў праводзіцца набор дзяцей у класы з рускай мовай навучання.

У мінулым навучальным годзе ў Кастрычніцкім раёне Гродна беларускамоўныя класы захаваліся толькі ў школах №3, 5, 6, 26 і 34. Адукацыю на роднай мове там атрымлівалі 481 дзіця, пераважна старшакласнікі. Яшчэ 390 дашкалят наведвалі гурткі беларускай мовы і культуры ў садках раёна.

- Бацькі дзяцей праінфармаваны пра тое, што яны маюць права аддаць сваіх дзяцей у беларускія класы, - гаворыць спецыяліст аддзела адукацыі Кастрычніцкага раёна Ганна Калеснік, - аднак з кожным годам усё меньш бацькоў выказваюць жаданне вучыць дзяцей на роднай мове.

На думку спецыялістаў аддзела адукацыі Кастрычніцкага раёна, асноўнай прычынай нежадання бацькоў аддаваць дзяцей у беларускамоўныя класы з’яўляецца тое, што выпускнікі школаў не маюць магчымасці працягнуць навучанне па-беларуску – у нашай краіне не існуюць беларускамоўныя ВНУ і вучэльні.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: