Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Бел-чырвона-белыя сцягі ў гадавіну Аршанскай бітвы 11:32, 08/09/2003, ЗУБР
Некалькі нацыянальных бел-чырвона-белых сцягоў былі вывешаныя напярэдадні 8 верасня ў Менску. Такім чынам зубры адзначылі нацыянальнае свята – Дзень беларускай вайсковай славы, і нагадалі пра яго суграмадзянам. Сцягі былі вывешаныя над вуліцамі мікрараёнаў Малінаўка і Курасоўшчына, а таксама ва Ўруччы на ўездзе ў горад з маскоўскага накірунку. Усе сцягі былі вывешаныя на вышыні некалькі дзесяткаў метраў над жылымі дамамі і высакавольтнымі лініямі.
Штогод 8 верасня ў Беларусі адзначаецца Дзень беларускай вайсковай славы. У гэты дзень у 1514 годзе войскі Вялікага Княства Літоўскага на чале з гетманам Канстанцінам Астрожскім пад Оршай разбілі ўтрая большае войска Маскоўскай дзяржавы. Гэтая бітва засталася ў гісторыі як адна з найбуйнейшых у Эўропе ХVІ стагоддзя. Пасля паразы царскіх ваяводаў на рэчцы Крапіўна амаль усе захопленыя імі гарады былі вызваленыя. Аршанская бітва з’яўляецца адной з самых значных перамогаў у барацьбе за незалежнасць беларускай дзяржавы.