Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
1 2 3 4 5 6 7
8 910 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30          




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



У Беларусі ўпершыню ліквідаваная праваабарончая арганізацыя
11:02, 09/09/2003, фота IREX/Promedia

Судзьдзя Менскага гарадзкога суда Натальля Жупікава цалкам задаволіла пазоў управы юстыцыі Менскага гарвыканкаму, якая дамагалася закрыцьця “Праўнай дапамогі насельніцтву”. Судзьдзя пагадзілася, што гэтая арганізацыя насуперак закону аказвала платныя юрыдычныя паслугі насельніцтву, а таксама, што ня выправіла парушэньні ў сваёй дзейнасьці, на якія было ўказана год таму ды яшчэ й карысталася няправільнай пячаткай.

“Суд пастанавіў грамадзкую арганізацыю “Праўная дапамога насельніцтву” закрыць, утрымаўшы зь яе 70 тысячаў рублёў на карысьць дзяржавы”,— агалосіла Натальля Жупікава прыканцы прысуду.

Між тым гэтыя словы чулі толькі два замежныя дыпляматы, прадстаўнік Управы юстыцыі ды карэспандэнт Радыё Свабода. Больш ніхто на працэс не патрапіў, бо ў кабінэце проста не было вольнага месцу.

Кіраўнік “Праўнай дапамогі насельніцтву” Алег Волчак, ягоныя калегі, а таксама прадстаўнікі грамадзкіх і праваабарончых арганізацыяў, якія прыйшлі ў Менскі гарадзкі суд, адразу запрасілі прадаставіць памяшканьне, у якое змаглі б умясьціцца ўсе, хто жадае. Алег Волчак у суд без грамадзкасьці ісьці адмаўляўся. Судзьдзя спасылася на рамонт у будынку. Перамовы з адміністрацыяй суда цягнуліся больш за дзьве гадзіны, і ў выніку Натальля Жупікава проста адкрыла паседжаньне без Алега Волчака, дзеяньні якога яна ацаніла ў прысудзе як “спробу зацягнуць працэс”. Са свайго боку Алег Волчак назваў рашэньне судьдзі аб закрыцьці арганізацыі “расправаю, якая заказаная наверсе”…

“Не за паслугі насельніцтву нас закрылі, а за тое, што мы шукалі зьніклых палітыкаў, што дапамагалі пацярпелым ад дзяржавы ў трагедыі на “Нямізе” ды за іншыя “грахі”. А гэта ўсё проста прычэпкі, якія паказваюць палітычную сутнасьць прэтэнзіяў да нас. Як мне вядома, хоць я нават ня быў на працэсе, што ў іх не было доказаў аказаньня намі платных паслугаў”, -- заявіў Волчак у інтэрв’ю Радыё Свабода.

Яшчэ напярэдадні працэсу міліцыянты затрымалі побач з судом жыхарку Менску Аксану Новікаву, якая прыйшла да суду з плякатам “Патрабуем незалежнага суду”. Ужо складзены пратакол, паводле якога яна арганізавала несанкцыянаваны пікет побач зь дзяржаўнай установай. Суд над Аксанай Новікавай адкладзены на тыдзень.

На фота Алег Волчак

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: