Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 1112 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30          




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Ідэолягі зьявяцца на ўсіх прадпрыемствах незалежна ад формы ўласнасьці
11:09, 11/09/2003

Міністэрства працы і сацыяльнай абароны ўключыла ў свой даведнік “Пасады служачых для ўсіх галінаў эканомікі” кваліфікацыю новай пасады — “намесьніка кіраўніка ў ідэалягічнай працы”. Як лічаць апанэнты гэтага рашэньня, асноўная задача такіх адмыслоўцаў — не дапускаць вальнадумства сярод рабочых і службоўцаў.

Згодна з рашэньнем Мінпрацы, пасаду намесьніка кіраўніка ў ідэалёгіі можа займаць асоба, якая мае вышэйшую адукацыю і стаж працы на кіруючых пасадах ня меней за 5 гадоў. Да службовых абавязкаў такога чыноўніка адносіцца валоданьне асновамі ідэалёгіі беларускай дзяржавы, прапаганда яе ўнутранай і замежнай палітыкі. Міністэрствам працы такім супрацоўнікам вызначаны высокі аклад на ўзроўні 19–20-га разраду.

“Нам была каманда пасьля сакавіцкай ідэалягічнай нарады, быў ліст з ідэалягічнай управы адміністрацыі прэзыдэнта распрацаваць кваліфікацыйную характарыстыку ідэоляга. Мы яе распрацавалі, падрыхтавалі такія патрабаваньні на трох аркушах, але рашэньне — калі ўводзіць гэтыя пасады — будзе прымаць адміністрацыя прэзыдэнта”, -- зазначыла ў інтэрв’ю Радыё Свабода прадстаўніца Мінпрацы Галіна Трафіменка.

Канчатковае рашэньне адміністрацыі не прынятае, але чакаецца, што яно будзе датычыць усіх прадпрыемстваў незалежна ад формаў уласнасьці, дзе працоўныя калектывы складаюць больш за 300 чалавек.

Тым ня менш, на буйных прадпрыемствах ужо цяпер уведзеныя пасады ідэолягаў, гэта робіцца незалежна ад таго, дзяржаўнае гэта прадрыемства, акцыянаванае ці замежнае, — гаворыць старшыня прафсаюзу аўтатрактарнага і сельгасмашынабудаваньня Аляксандар Бухвостаў:

“На гарбу рабочага знаходзяцца гэтыя людзі. А чым яны займаюцца — дык ім дакладна пастаўленая задача, каб не было іншадумства на прадпрыемствах. Цяпер на многіх заводах уводзіцца жорсткі рэжым кантролю, праводзяцца вобшукі ў бытоўках, каб не было там улётак і праклямацыяў, каб не трапляла палітычная літаратура… Цяпер ідэалягічная сыстэма будуецца зьверху, Міністэрства прамысловасьці мае намесьніка міністра ў ідэалягічнай працы. Зараз яны змагаюцца з прафсаюзамі, перахопліваюць у іх работу зь людзьмі, каб трымаць у падпарадкаваньні працоўнага чалавека”.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: