Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 1112 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30          




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Масква націскае на рычагі
11:14, 11/09/2003, Радыё Свабода

Так швайцарская Neue Zuercher Zeitung камэнтуе намер расейскага боку адмяніць ільготныя кошты на газавы імпарт у Беларусь. Як выглядае, галоўныя ўдзельнікі інтэграцыйнай гульні вярнуліся на самыя пачатковыя пазыцыі перамоваў,— піша швайцарскае выданьне. Калі ж “Газпром” прапануе Беларусі тыя ж тарыфы, што і Ўкраіне, наўрад ці гэта ўмацуе беларускую эканоміку. Бальшыня назіральнікаў не выключае, што Масква і Менск усё ж паспрабуюць нейкім чынам уладзіць канфлікт.

Паводле швайцарскага выданьня, пасьля няўдалай спробы выгадна прадаць беларускія прадпрыемствы нафтагазавай галіны, Лукашэнка заявіў, што выплаты зь бюджэту будуць скарочаныя на 60 мільёнаў даляраў. Ці хопіць яму мужнасьці замарозіць сацыяльныя праграмы, невядома. Лідэр дзяржавы марыць пра трэці прэзыдэнцкі тэрмін.

Тым часам, адрозна ад многіх іншых постсавецкіх рэспублік, Беларусь мае рэпутацыю тэарэтычна пэрспэктыўнай краіны. Гэта вельмі спакойны рэгіён. Крымінальная сытуацыя ў ім знаходзіцца ў межах кантролю. Прамысловая база, якая засталася з савецкіх часоў, цалкам ня вычарпаная. Без перабольшваньня Беларусь належыць да найбольш разьвітых рэспублік былога СССР. Паводле паказьнікаў унутранага валавага прадукту на чалавека, Беларусь болей чым у два раза пераўзыходзіць суседнюю Ўкраіну. Да таго ж, беларускае насельніцтва вельмі добра адукаванае. Патэнцыял адмыслоўцаў тут даволі высокі, а сярод насельніцтва назіраецца жаданьне працаваць. Заходнія інвэстары неаднойчы заяўлялі пра сваю цікавасьць да беларускага рынку. І заўсёды перашкодай таму быў аўтарытарны стыль кіраўніцтва менскага лідэра, былога дырэктара саўгасу.

Прэзыдэнт Лукашэнка зьяўляецца сапраўдным адэптам каманднай эканомікі. Свабоднае прадпрымальніцтва ў Беларусі не ўхваляецца. Той мінімум капіталізму, які ўсё яшчэ існуе ў гэтай краіне, Лукашэнка церпіць з прычыны неабходнасьці, а ня ў выніку ўласных перакананьняў.

Зразумела, падобная сытуацыя ня можа не адбіцца на інвэстыцыйным клімаце. Ад пачатку 1991 году памер замежных інвэстыцыяў на аднаго беларуса складае ўсяго толькі 30 даляраў.

Што тычыць свабоднай канкурэнцыі, то яе ў Беларусі ня бачна, нягледзячы на тое, што беларускі ўрад, калі ён вымушаны займацца пошукамі валюты, як ні дзіўна, усё ж здольны размаўляць на мове рынку. Беспрацоўе ў краіне складае 2%, але гэта ня ёсьць індыкатарам дынамікі разьвіцьця. Улады ўмешваюцца ва ўсе сфэры жыцьця грамадзтва з дапамогай шматлікіх законаў і дырэктываў. Ад 28-мі камэрцыйных банкаў, якія сёлета зарэгістраваныя ў Беларусі — 10 год таму іх было 50 — дзяржава настойліва патрабуе крэдытаў для затратных прадпрыемстваў або пакупкі каштоўных дзяржаўных папераў.

Як піша Neue Zuercher Zeitung, бяз таннага імпарту газу Беларусь можа апынуцца ў надзвычайнай сытуацыі. Ці здолее Лукашэнка пайсьці на ўмовы Пуціна, застаецца пытаньнем. Што да замежных інвэстараў, то для іх ўвядзеньне расейскага рубля зьявілася жаданым сыгналем стабільнасьці ў рэгіёне. З гледзішча эканомікі, краіна з дапамогай інвэстараў магла б выйграць ад падобнага кроку, — піша Neue Zuercher Zeitung.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97.

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая.


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: