|
|
||||||||||||||||||||
![]()
УСЕ ПРАЕКТЫ
|
Колькі трэба працаваць беларусу, каб зарабіць на адзін Біг Мак? 11:42, 15/09/2003, Віталь Тарас, Радыё Свабода
Часопіс Economist друкуе індэкс Біг Мак у выглядзе табліцы. Яна ўяўляе сабой як бы перагорнутую піраміду, у самым нізе якой – Злучаныя Штаты, а на самым версе Кенія, Пакістан і Індыя. Табліца пабудаваная на падставе зьвестак швайцарскага інвэстыцыйнага банку UBS – аднаго з найбуйнейшых у сьвеце. Гэты банк ужо шмат гадоў займаецца дасьледваньнем пакупніцкай здольнасьці – гэта значыць, суадносінаў зарплаты і цэнаў – у розных сталіцах сьвету. Вынікі гэтых дасьледваньняў можна бачыць, дарэчы, на сайце www.ubs.com. Сёлета паводле індэксу Біг Мак, самы лепш паказчык пасьля амэрыканскіх гарадоў, пра які мы сказалі напачатку, у швайцарскім Цурыху: 14 хвілінаў, а таксама ў швайцарскім жа Базэлі і ў сталіцы Аўстрыі Вене – 15 хвілінаў. Са сталіцаў Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы найлепшы паказчык у Празе – 42 хвіліны. У Братыславе індэкс роўны 54, а ў Бухарэсьце і Кіеве амаль аднолькавы паказчык – прыблізна 1 гадзіна 20 хвілінаў. Натуральна, хацелася б даведацца – а які ж індэкс у Менску? На жаль, Менск у сьпісе сталіцаў, які прыводзіць UBS, адсутнічае. Справа ў тым, што дасьледваньні праводзяцца толькі ў тых краінах, якія самі выказваюць жаданьне ў іх удзельнічаць. Аднак можам паспрабаваць падлічыць хаця б прыблізна. Паводле зьвестак Міждзяржаўнага статыстычнага камітэту СНД, сярэдняя намінальная зарплата ў Беларусі ў першай палове году складала 112 даляраў за месяц. Калі ўлічыць, што Біг Мак у менскай рэстарацыі McDonald’s каштуе 2740 рублёў (а гэта ў пераліку прыкладна 1 даляр 30 цэнтаў), дык значыць, сярэдненстатыстычны беларускі працаўнік, які працаваў 24 дні па восем гадзінаў, зарабляў гэты Бік Мак больш за 2 гадзіны. Гэта лепш, чым у жыхара Найробі, але горш, чым у калюмбійскай Багаце. Чаму, ўсё-ткі, адмыслоўцы ўзялі за адзінку падліку Біг Мак? Эканамісты лічаць гэты паказчык зручным, паколькі Біг Мак ёсьць стандартнай ежай, і яго купляюць фактычна ва ўсіх краінах сьвету. Пры гэтым, цана яго ўнутры адной краіны таксама, як правіла, стандартная і яе лёгка падлічыць у далярах. Зразумела, мы не гаворым тут пра папулярнасьць так званага фаст-фуду (хуткага харчаваньня) ці пра стаўленьне антыглябалістаў да карпарацыі McDonald’s. Дарэчы, калі ўзяць блізкі да індэксу Біг Мак паказчык – колькі трэба працаваць, каб зарабіць на кіляграм хлеба, тут сытуацыя для беларусаў выглядае крыху лепей – прыблізна 30 хвілінаў. У Таліне гэты паказчык – 34 хвіліны, у Рызе – на дзесяць хвілінаў менш, у тым самым Лос-Анджэлесе – 16, а ў Цурыху – усяго сем.
1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org. Экспарт навiнаў
|