Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 1617 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30          




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Зінаіда Ганчар зьвярнулася да «палатнікаў»
16:22, 16/09/2003, ПЦ «Вясна»

У чацьвертую гадавіну зьнікненьня Віктара Ганчара ягоная жонка Зінаіда Ганчар зьвярнулася да кожнага дэпутата палаты прадстаўнікоў нацыянальнага сходу з пытаньнем: якія крокі зрабіў асабіста кожны з іх, каб выявіць праўду па справах палітычна матываваных выкраданьняў у Беларусі.

У сваім лісцье жонка выкрадзенага віцэ-спікера Вярхоўнага Савету Рэспублікі Беларусь 13-га скліканьня Віктара Ганчара піша:

“Да Вас зьвяртаецца Зінаіда Ганчар, жонка дэпутата Вярхоўнага Савету Рэспублікі Беларусь 13-га скліканьня Віктара Ганчара, які быў выкрадзены 16 верасьня 1999 года й на момант выкраданьня займаў пасаду выканаўца абавязкаў старшыні Вярхоўнага Савету. Вось ужо амаль тры гады Вы зьяўляецеся дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. Я ўпэўненая, што Вам вядома, што справа аб зьнікненьні майго мужа да сёньняшняга дня не расьсьледаваная, вінаватыя ня выяўленыя сьледствам і не прыцягнутыя да адказнасьці. Прашу адказаць, што асабіста Вамі зроблена ў межах шырокіх дэпутацкіх паўнамоцтваў у мэтах выяўленьня праўды адносна абставінаў зьнікненьня Віктара Ганчара.

Мне вядома, што Спэцыяльная камісія па расьсьледаваньні абставінаў зьнікненьяў з палітычных матываў у Рэспубліцы Беларусь, створаная Камітэтам у прававых пытаньнях і правах чалавека Парлямэнцкай Асамблеі Рады Эўропы, афіцыйна зьвярталася праз Уладзімера Канаплёва да дэпутатаў з просьбай аказаць максымальнае судзеяньне па зборы інфармацыі й арганізацыі асабістых сустрэчаў сябраў Камісіі са службовымі асобамі сілавых ведамстваў, якія, зь меркаваньня Камісіі, маюць інфармацыю адносна абставінаў зьнікненьня майго мужа. Якія крокі зрабілі асабіста Вы, каб аказаць судзеяньне рабоце гэтай Камісіі й выяўленьню праўды па справах палітычна матываваных выкраданьняў у нашай краіне? Я хачу нагадаць, што, улічваючы Вашае становішча дэпутата, Вас больш за іншых датычыць тое, што адбываецца ў нашай краіне. Ад Вашых дзеяньняў ці бязьдзеяньня залежыць лёс краіны й яе грамадзянаў”.

Зінаіда Ганчар адзначыла, што дадзены зварот зроблены ёю ў межах Закону “Аб зваротах грамадзян”, таму дэпутаты мусяць абавязкова адказаць на зварот жонкі зьніклага палітыка. Разам з тым, жонка Віктара Ганчара выказала ўдзячнасьць дэпутатам, якія ўздымаюць дадзеную праблему й робяць канкрэтныя захады дзеля яе вырашэньня. Зінаіда Ганчар піша:

“Я высока цаню прынцыповую й пасьлядоўную пазыцыю, якую Вы займаеце ў мэтах выяўленьня праўды па справах аб палітычна матываваных зьнікненьнях у Рэспубліцы Беларусь, нягледзячы на ціск, які аказваецца сёньня на Вас з боку ўладаў. Я дзякую Вам і спадзяюся на далейшую падтрымку. Я ўпэўненая, што сумеснымі намаганьнямі мы зможам дабіцца праўды, устанавіць вінаватых у арганізацыі й выкананьні выкраданьняў, перадаць іх незалежнаму суду. Я таксама спадзяюся, што нашыя сумесныя намаганьні здольныя прадухіліць паўтарэньне гвалтоўных злачынстваў у нашай краіне”.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: