Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Газэту «Регион-вести» адмаўляюцца друкаваць 10:59, 16/09/2003
З 14 верасня друкарня ў Рэчыцы (Гомельская вобласць) скасавала дамову на выпуск недзяржаўнай светлагорскай газеты “Регион-вести”. Усе іншыя рэгіянальныя друкарні, у якія звярталася рэдакцыя, таксама адмовіліся ад супрацы з ёй.
11 верасня рэчыцкая друкарня “Тытул” выпусціла апошні нумар газеты “Регион-вести”. За некалькі дзён да гэтага дырэктарка прадпрыемства Святлана Драгун заявіла рэдакцыі, што ў іх “больш няма магчымасці друкаваць выданне”, хаця ў той жа час пацвердзіла, што іншыя газеты па-ранейшаму будуць выпускацца.
Як паведаміў прэс-службе Беларускай асацыяцыі журналістаў галоўны рэдактар выдання Мікола Паседзька, усе спробы дамовіцца з іншымі друкарнямі скончыліся безвынікова. Жлобінскае прадпрыемства адмовілася супрацоўнічаць, матываваўшы гэта недахопам тэхнічных магчымасцяў; у Бабруйску спаслаліся на тое, што газета выходзіць не ў іх вобласці; дырэктар мазырскай друкарні ўвогуле ніяк не патлумачыў свайго рашэння. Нават светлагорская друкарня, паслугамі якой газета карысталася да нядаўняга часу, адказала адмоваю: дырэктар прадпрыемства сцвердзіў, што “ракі назад не поўзаюць”. Цяпер рэдакцыя шукае магчымасцяў друкавацца ў Менску.
Галоўны рэдактар газеты М. Паседзька лічыць гэткае тлумачэнне надуманым і бачыць прычыну адмоваў у тым, што яго газета апошнім часам надавала асаблівую ўвагу працы мясцовых уладаў.