Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Aмбасадары Эўразьвязу сустрэліся з прадстаўнікамі НДА Беларусі 11:05, 18/09/2003, ПЦ «Вясна»
17 верасьня 2003 года ў амбасадзе Літоўскай рэспублікі адбылася сустрэча амбасадараў краінаў Эўрапейскага Зьвязу і кандыдатаў у Эўразьвяз з прадстаўнікамі няўрадавых грамадзкіх арганізацыяў Беларусі. З боку няўрадавых аганізацыяў былі запрошаныя прадстаўнікі Таварыства беларускай мовы, правааабрончага цэнтра “Вясна”, Беларускай асацыяцыі журналістаў, рэсурснага цэнтра “Супольнасьць”, грамадзкага аб’яднання “Прававая дапамога насельніцтву”, гродзенскага аб’яднання “Ратуша”, берасьцейскай “Вежы”, магілёўскага “Кола сяброў”, віцебскага аддзяленьня Фонда Сапегі ды іншых няўрадавых арганізацыяў. Сустрэча была выкліканая няпростай сітуацыяй, якая склалася ў адносінах паміж беларускімі няўрадавымі арганізацыямі і беларускімі ўладамі.
На сустрэчы прадстаўнікі няўрадавых арганізацыяў падзяліліся інфармацыяй аб шматлікіх судовых працэсах па закрыцьці беларускіх няўрадавых арганізацыяў ды іншых формах ціску на НДА з боку беларускіх уладаў. Было выказана меркаваньне, што гэтая “зачыстка” зьвязаная з падрыхтоўкай беларускімі ўладамі да маштабных грамадзка-палітычных кампаніяў і у звязку з гэтым, “навядзеньнем парадку” у трэцім сектары. Прадстаўнікі беларускіх няўрадавых арганізацыяў сыйшліся на тым, што ўлады імкнуцца пазбавіцца катролю з боку грамадзкасьці над працэсам правядзеньня будучых праламенцкіх выбараў, а, магчыма, і рэферэндуму па працягненьні паўнамоцтваў Лукашэнкі.
Лідэры НДА заявілі, што, ня гледзячы на перашкоды з боку беларускіх уладаў, іхнія арганізацыі, незалежна ад захаваньня іхняга юрыдычнага статусу, і надалей будуць актыўна працягваць працу па ўмацаваньні і разьвіцьці грамадзянскай супольнасьці. Іхняя пазіцыя была сустрэтая з разуменьнем амбасадарамі краінаў Эўрапейскага Зьвязу. Амбасадары ў сваіх выступах выказалі маральную падтрымку беларускім няўрадавым арганізацыям і выказалі спадзяваньне, што раней ці пазьней Беларусь далучыцца да супольнасьці эўрапейскіх краінаў.