Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 1920 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30          




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Дзень зачыненых газет
11:14, 19/09/2003, БАЖ

19 верасня Беларуская асацыяцыя журналістаў ладзіць "Дзень зачыненых газет" -- акцыю салідарнасці з журналістамі і СМІ, якія церпяць уціск за сваю прафесійную дзейнасць.

У межах "Дня" адбудзецца круглы стол на тэму "Сітуацыя са СМІ ў Беларусі і міжнародная салідарнасць журналістаў". У ім возьмуць удзел прадстаўнікі міжнароднай арганізацыі Артыкул 19, Інстытута масавай інфармацыі (Украіна), Цэнтра экстрэмальнай журналістыкі (Расія), рэдактары незалежных СМІ і кіраўніцтва БАЖ.

У канферэнц-залі гатэля "Беларусь" пройдзе вечарына, падчас якой прадстаўнікі расійскага "Первого канала" ўручаць прэмію Дзмітрыя Завадскага -- беларускага аператара тэлеканала ОРТ, зніклага без вестак тры гады таму. Сёлета лаўрэатамі стануць фотакарэспандэнты інфармацыйных агенцтваў Associated Press і Reuters Сяргей Грыц і Васіль Фядосенка, а таксама рэдакцыя "Белорусской деловой газеты".

Акрамя таго, у праграме дня салідарнасці -- выстава фотастэндаў, падрыхтаваных рэдакцыямі зачыненых выданняў, выступы замежных гасцей, ток-шоў з удзелам галоўных рэдактараў беларускіх медыяў, выступы музыкаў Лявона Вольскага, Піта Паўлава, Дзмітрыя Бартосіка.

"Мэта нашай акцыі - прадэманстраваць салідарнасць і падтрымаць калег, якія апынуліся ў цяжкім становішчы, -- кажа старшыня Беларускай асацыяцыі журналістаў Жанна Літвіна. -- Толькі за апошнія 2 гады з прычыны прамога ўмяшання ўладаў альбо пад уплывам дыскрымінацыйнай эканамічнай палітыкі ў нашай краіне знікла каля 2 дзесяткаў недзяржаўных медыяў".

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: