Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 2324 25 26 27 28
29 30          




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Ці будзе Расея плаціць за свае вайсковыя аб’екты на тэрыторыі Беларусі?
11:07, 23/09/2003, Юры Сьвірко, Радыё Свабода

Пакуль расейцы зьбіраюцца адкрыць сваю першую за 13 гадоў вайсковую базу за мяжой (каля гораду Кант у Кыргыстане), у Беларусі пачаліся размовы пра тое, што Масква павінна пачаць плаціць за свае базы каля гарадоў Баранавічы й Вялейка.

Пасьля таго, як у Крамлі ў панядзелак было падпісанае пагадненьне аб статусе ды ўмовах знаходжаньня расейскай авіябазы на тэрыторыі Кыргыстану, міністар абароны Расеі Сяргей Іваноў заявіў, што “гэта першая і пакуль адзіная чыста расейская вайсковая база, якую мы адкрываем за 13 гадоў існаваньня Расейскай Фэдэрацыі”.

Аднак Беларускае дзяржаўнае тэлебачаньне з гэтым ня згоднае. У першым выпуску новай нядзельнай інфармацыйнай праграмы “Ў цэнтры ўвагі” вядучы заявіў, што пасьля пераходу на рынкавыя кошты газу ў беларуска-расейскіх дачыненьнях Масква, відавочна, павінна плаціць за свае базы на тэрыторыі Беларусі. Раней афіцыйны Менск тэрмінам “вайсковыя базы” не карыстаўся, і расейскія станцыі каля гарадоў Баранавічы й Вялейка называлі “вайсковымі аб’ектамі Расеі”.

Гэтак званы “Вузел Баранавічы”, які знаходзіцца бліжэй да Ганцавічаў, ёсьць радыёлякацыйнай станцыяй папярэджаньня аб ракетным нападзе. Паводле беларуска-расейскага пагадненьня ад 6 студзеня 1995 году, уся нерухомая маёмасьць і зямельны ўчастак “Вузлу Баранавічы” былі перададзеныя расейскаму боку ў карыстаньне на тэрмін 25 гадоў, прычым ніводзін падатак у беларускі бюджэт не бярэцца. Акрамя таго, Беларусь не бярэ грошы з расейскіх вайскоўцаў за выкарыстаньне беларускіх каналаў сувязі. На аналягічных умовах, таксама на 25 гадоў, было падпісанае пагадненьне пра станцыю каля Вялейкі, якая забясьпечвае сувязь Масквы з караблямі Вайскова-марскога флёту Расеі ўва ўсім сьвеце.

Цікава, што каля кыргыстанскай сталіцы Бішкеку таксама ёсьць станцыя расейскага ВМФ, падобная на вялейскую. Яе вайсковай базай таксама ня лічаць. А вось станцыя супрацьракетнай абароны ў Азэрбайджане мае статус базы. Баку прапаноўваў Маскве абмежаваць тэрмін арэнды гэтай станцыі трыма гадамі, але Расея настойвае на 20-гадовым тэрміне. Адметна, што азэрбайджанскія ўлады патрабавалі правесьці незалежную экалягічную экспэртызу, каб выявіць, ці сапраўды станцыя шкодзіць здароўю насельніцтва Азэрбайджану, і ў такім выпадку выплаціць грашовую кампэнсацыю.

Беларускія ўлады пра здароўе свайго насельніцтва ля Ганцавічаў не клапоцяцца нават на словах. Хаця пасьля газавага канфлікту з Расеяй гэта мажліва. Праўда, як паведаміла Лукашэнкава прэсавая сакратарка Натальля Пяткевіч, афіцыйна на перамовах Аляксандра Лукашэнкі з Уладзімерам Пуціным пытаньне пра плату за расейскія станцыі на беларускай зямлі не закраналі. Але былы кіраўнік Нацыянальнага банку Беларусі Станіслаў Багданкевіч кажа, што ў кулюарах афіцыйнага Менску пытаньне пра грошы за базы абмяркоўвалася часта.

“Я памятаю, былі дыскусіі, былі нават разьлікі — спроба разьлічыць, колькі Беларусь магла б узяць за транзыт, за базы з Расеі, і якую цану мы павінны плаціць. Група людзей у “Заслаўі” сядзела й разьлічвала гэта ўсё. Мы параўноўвалі з той цаной, якую амэрыканцы плацяць на Філіпінах і гэтак далей. Але я ўжо забыўся гэтыя лічбы. Беларусь магла б атрымаць дзясяткі ці нават сотні мільёнаў даляраў”.

Спадар Багданкевіч мяркуе, што й цяпер трэба сабраць адмыслоўцаў, каб яны падлічылі мажлівыя кошты й выдаткі.

За аналягічную баранавіцкай станцыю ў латвійскай Скрундзе, калі тая ўжо не працавала, Расея плаціла Латвіі 5 мільёнаў даляраў штогоду. Паводле намесьніка начальніка ўправы расейскага Міністэрства абароны ў справах вайсковага супрацоўніцтва з краінамі СНД генэрал-маёра Алега Латыпава, Кыргыстан бясплатна перадае аб’екты нерухомасьці на новай вайсковай базе. Але й кыргыстанскія лётчыкі будуць бясплатна вучыцца на гэтай базе. Беларускіх жа вайскоўцаў на аб’ектах ля Баранавічаў і Вялейкі няма.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97.

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая.


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: