Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 2324 25 26 27 28
29 30          




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



У Гомлі забараняюць распавядаць пра парушэньні правоў чалавека ў Расеі
15:04, 23/09/2003, www.belngo.info

Гомельскія ўлады забаранілі ўдзельнікам эўрапейскага аўтобуснага туру "Справядлівасьць для ўсіх" распавесьці пра парушэньні правоў чалавека ў Расеі. Аўтобусны тур па шэрагу краінаў Усходняй і Цэнтральнай Эўропы, які 22 верасьня прыбыў у Гомель, быў зарганізаваны швайцарскім аддзяленьнем Міжнароднай Амністыі з мэтай распавесьці жыхарам гэтых краінаў пра парушэньні правоў чалавека ў Расеі і заклікаць іх падпісаць пэтыцыю на імя расейскага прэзыдэнта.

Падрыхтаваныя сябрамі арганізацыі матэрыялы ўтрымліваюць сьведчаньні пра катаваньні і жорсткае абыходжаньне са зьняволенымі, пра гвалт у адносінах да жанчынаў, пра дыскрымінацыю на нацыянальна-этнічнай глебе і забойствах у Чачэніі. Таксама шырока прадстаўленая і тэма адмоваў у атрыманьні расейкага грамадзянства сотням тысячаў былых савецкіх грамадзянаў. Паводле інфармацыі праваабаронцаў, гэтыя людзі будуць дэпартаваныя пасьля 31 сьнежня 2003 году, калі скончыцца тэрмін дзеяньня іх "савецкіх" пашпартоў.

Пра ўсё гэта ўлады Гомеля забаранілі казаць у сваім горадзе. Як расказаў лідэр гомельскай ініцыятыўнай групы садзейнічаньня Міжнароднай Амністыі Вычаслаў Бортнік, гарвыканкам дазволіў ім правесьці публічную акцыю на ўскрайку гораду, але абмежаваў тэматыку толькі расповедам пра Ўсеагульную дэклярацыю правоў чалавека. Як пызнаўся сп.Бортнік, з умовамі гарвыканкаму ўдзельнікі вымушаныя былі пагадзіцца, каб мерапрыемства не сарвалася.

24 верасьня аўтобус Міжнароднай Амністыі скіруецца ў Менск, па шляху спыніўшыся ў Бабруйску. Тур працягнецца ў Літве, а напачатку кастрычніка завяршыцца ў Расеі.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97.

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая.


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: