Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 2425 26 27 28
29 30          




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



«Новую газэту Крычава» не рэгіструюць
10:53, 24/09/2003

Учора ў Магілёўскім гаспадарчым судзе вырашаўся лёс праекту недзяржаўнага выданьня “Новая газэта Крычава”. Прадпрымальнік Андрэй Кузьмін зьвярнуўся ў суд з позвай да Крычаўскага райвыканкаму, які адмовіўся ўзгадніць размяшчэньне рэдакцыі. Судзьдзя Магілёўскага гаспарадчага суду Іван Матулькоў не прыняў рашэньня ў справе Андрэя Кузьміна. Ён спаслаўся на невыкананьне прадпрымальнікам дасудовага парадку і афіцыйна пакінуў позву без разгляду.

Адрэй Кузьмін – прыватны прадпрымальнік з правам выдавецкай дзейнасьці. Ен плянаваў размесьціць рэдакцыю ў прыватным доме, якім валодае і дзе, акрамя яго, больш ніхто не прапісаны. Крычаўскія ўлады адмовілі прадпрымальніку двойчы. Спачатку яны запатрабавалі ў яго ліцэнзію на выдавецкую дзейнасьць, а потым, калі такая прычына была прызнаная неправамернай, спаслаліся на жыльлёвы кодэкс: чыноўнікі гавораць, што рэдакцыя, маўляў, ня можа быць размешчаная ў жылым доме. Андрэй Кузьмін, паведамляе Радыё Свабода, абвінаваціў райвыканкам у валакіце і нежаданьні ўзгадніць юрыдычную адрэсу недзяржаўнага выданьня.

Крычаўцы ўпэўненыя, што найбліжэйшым часам зарэгістраваць недзяржаўную газэту ў іх раёне будзе немагчыма. Аднак 2 кастрычніка ў Магілёўскім гаспадарчым судзе будзе слухацца яшчэ адна, падобная на сёньняшнюю, справа: у суд з позвай да Крычаўскага райвыканкаму зьвяртаецца Ўладзімер Кудраўцаў, які імкнецца зарэгістраваць газэту “Уласны камэнтар”.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97.

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая.


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: