Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 2425 26 27 28
29 30          




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Павал Севярынец: Ударная сіла пераменаў – моладзь
10:30, 24/09/2003, Ігар Свабодзін, фота ByMedia.net

На мінулым тыдні некалькі маладзёвых арганізацыяў Беларусі сустракаліся з лідэрамі партыйнай "пяцёркі" (Беларускі Народны Фронт, Аб’яднаная грамадзянская партыя, Беларуская партыя працы, Беларуская сацыял-дэмакратычная Грамада, Партыя камуністаў Беларуская), якія дамовіліся аб супольных дзеяньнях на выбарах у парлямэнт у 2004 годзе. Партыйныя кіраўнікі чарговы раз запрасілі моладзь іх “падтрымаць” падчас выбарчай кампаніі ў парлямант. Свой погляд на гэтую прапанову ўжо выказаў лідэр руху супраціву ЗУБР Уладзімер Кобец. Сёньня на нашыя пытаньні адказвае лідэр Маладога Фронту Павал Севярынец.

-- Спадар Павал, на мінулым тыдні Вы сустракаліся зь лідэрамі партыйнай "пяцеркі", якія дамовіліся аб супольных дзеяньнях на выбарах у парлямэнт у 2004 годзе. Да Вас партыйцы сустракаліся з "дэпутатамі" "палаткі", прадстаўнікамі НДА... Якія, на Ваш погляд, былі мэты сустрэчы з Вамі і лідэрамі іншых маладзёвых арганізацыяў?

-- Мэты сустрэчы былі настолькі ж расплывістыя, як і сама кааліцыя. На жаль, апазыцыйныя партыі працуюць паводле той жа схемы, якая прыводзіла да паразаў апошнія 4 гады. Ператусоўваюць ужо знаёмую калоду – КРДС, КРАПП, тройкі, пяцеркі – рассядуцца ў новым парадку за сталом; моладзі, прафсаюзам, інтэлігенцыі зноў прапаноўваюць “падтрымліваць”... У выніку размоваў шмат, яснага плёну няма, адказных няма, справа ня робіцца – і зноў параза.

-- Што прапанавалі лідэры партый моладзі, якое месца пакінулі за ёй падчас выбарчай кампаніі?

-- Партыйныя кіраўнікі чарговы раз запрасілі моладзь іх “падтрымаць”. Маўляў, мы тут усе вырашым, а вы давайце па кватэрам хадзіце, расклейвайце ўлеткі, пад дубінкі падстаўляйцеся. Але беларуская моладзь – гэта не хлопчыкі на пабягушках. Моладзь апошнія некалькі гадоў – галоўная дзеючая сіла беларускае апазыцыі. Малады Фронт мае веру і волю, якіх няма ў функцыянераў старэйшага пакалення. Таму мы будзем размаўляць толькі на роўных, прымаць палітычныя рашэнні і настойваць на рашучых дзеяннях. Моладзь будзе групай ціску, якая змусіць палітыкаў працаваць не на амбіцыі, а на перамогу.

-- Якое ў Вас склалася ўражаньне наконт мэты, якую ставяць партыі, прымаючы ўдзел у выбарах у парлямэнт?

-- Уражанне такое, што партыйныя лідэры мараць пра 5 альбо 7 адсоткаў уласнага рэйтынгу і зусім не думаюць пра рэальны пераможны сцэнар. Шмат пытанняў па складзе кааліцыі: чаму толькі пяцёра? Што тут робяць камуністы? Чаму тры партыі выступаюць за саюз з Расеяй? Насамрэч мэтай дэмакратычнага блоку на 2004 год павінны стаць штурм пазыцыяў рэжыму, каб надламіць ягоныя апоры яшчэ да наступных прэзідэнцкіх выбараў, і да таго, як зьменамі ў Беларусі сур’ёзна займецца Крэмль.

-- На Ваш погляд, што ці хто здольны дапамагчы партыйнаму аб`яднаньню сапраўды "дагрукацца да народу"?

-- Ударная сіла пераменаў – моладзь. У 2001 годзе ў выніку мабілізацыйнай і пратэстнай кампаніі з 1 650.000 маладых выбаршчыкаў звыш 80% прыйшлі на выбары (раней было 20-40%) – і мы атрымалі м і л ь ё н галасоў супраць Лукашэнкі. На вулічных акцыях – моладзь. Абарона Курапатаў – моладзь. Ліцэй – моладзь... Ролю найважнейшага рэсурсу дэмакратычнай апазыцыі могуць адыграць хрысціяне розных канфесіяў: гэта гіганцкі духоўны, маральны і арганізацыйны патэнцыял усяго нацыянальнага руху. Ну, і натуральна, празаходнія, дынамічныя катэгорыі грамадзства: прадпрымальнікі, інтэлігенцыя, прафсаюзы, службоўцы.

-- Якія пляны ў Маладога Фронту на канец гэтага і пачатак будучага году? Якіх партнэраў вы бачыце вакол сябе ў сваёй дзейнасьці?

-- Зараз Малады Фронт ўмацоўвае й нарошчвае свае структуры, каб на магчымы рэферэндум і выбары выйсьці гатовымі да вулічных акцыяў і шырокамаштабовага распаўсюду інфармацыі. Вылучаем кандыдатаў па 20 акругам. Рыхтуем весновую кампанію “Люблю Беларусь!”.

Што ж да партнэрства, дык наша праграмная кааліцыйная канцэпцыя – яднанне нацыянальнага руху. Прыярытэтамі Маладого Фронту ёсць незалежная моладзь і хрысціяне. На перамовах з пяцьцю партыямі мы маем супольную пазыцыю з “ЗУБРам”. І я ўпэўнены, што ў вырашальны момант моладзь, якая змагаецца за Беларусь пад бела-чырвона-белым сьцягам, будзе разам.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97.

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая.


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: