Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 2425 26 27 28
29 30          




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Аднавіўся сайт забароненай газеты ПАГОНЯ
16:21, 24/09/2003, www.hrodna.by

Сайт забароненай гарадзенскай газеты ПАГОНЯ пасля чатырохмесячнага перапынку аднавіў сваю працу.

- Сённяшнi выпуск ленты навiнаў pahonia.promedia.by – гэта заяўка на эксклюзiўны, аператыўны i аб’ектыўны iнфармацыйны прадукт. Маем намер паведамляць пра ўсе значныя падзеi, якiя адбываюцца ў Прынёманскiм краi, - з такімі словамі звярнуўся да наведвальнікаў сайта рэдактар iнтэрнэт-газеты ПАГОНЯ Мікола Маркевіч. - Мы хацелi б дайсцi да кожнага, хто выспавядае агульныя з намi каштоўнасцi. Мы марым пра тое, каб i для кожнага з вас наведванне нашага сайту стала маленькiм святам, глытком свабоды, спосабам i сродкам абмеркавання надзённых праблем.

Сайт будзе інфармаваць сваіх наведвальнікаў аб апошніх падзеях з гарадзенскага жыцця, асвятляць эканамічнае, палітычнае і культурнае жыццё горада. Асаблівая ўвага, па словах Міколы Маркевіча, будзе надавацца навінам з суседніх краінаў – Польшчы і Літвы. Аднак у сваіх публікацыях журналісты pahonia.promedia.by будуць выяўляць перш за ўсё беларускі погляд і беларускі інтарэс.

Плануецца, што сайт будзе абнаўляцца штодзень.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97.

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая.


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: