Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 2425 26 27 28
29 30          




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



На Беларускім тэлебачаньні — татальная русіфікацыя
10:53, 24/09/2003, Юры Сьвірко, Радыё Свабода

Галоўнай прыкметай новага тэлевізійнага сэзону на БТ стала тое, што асноўная інфармацыйная праграма “Панарама” ўпершыню за ўвесь час свайго існаваньня выйшла ў будні дзень цалкам на расейскай мове. Прадстаўнікі дзяржаўнага тэлебачаньня кажуць, што мала хто зь вядучых валодае беларускай мовай.

Таварыства беларускай мовы плянуе зьвярнуцца ў Канстытуцыйны суд са скаргай і да міжнародных інфармацыйных тэлеканалаў з просьбай зрабіць беларускамоўную вэрсію праграмаў.

Спачатку на расейскую мову перавялі навіны спорту, потым — дзённыя інфармацыйныя выпускі. Ужо некалькі гадоў нядзельныя аналітычныя праграмы на БТ выходзяць толькі па-расейску. Новая нядзельная праграма “Ў цэнтры ўвагі” ў дзень адкрыцьця новага тэлевізійнага сэзону выйшла таксама на расейскай мове. Але ўвечары ў панядзелак упершыню вядучы звычайнай “Панарамы” не гаварыў па-беларуску. Гэта значыць, што беларуская мова цалкам зьнікла з эфіру дзяржаўнага тэлебачаньня. Пасьля СТВ і АНТ тэлеканал БТ, ён жа Першы нацыянальны, стаўся трэцім і апошнім, які паведамляе беларускія навіны толькі па-расейску.

Я патэлефанаваў у Агенцтва тэлевізійных навінаў Першага нацыянальнага тэлеканалу, каб даведацца, чаму цалкам русіфікавалі “Панараму”. Намесьніца дырэктара АТН Ала Рыжкевіч заявіла:

“У нас дзьве мовы. Выходзяць сюжэты і на расейскай, і на беларускай мове. Вядучыя будуць працаваць на мове праграмы. Так, учора “Панарама” ішла, і падводкі вядучага былі на расейскай мове”.

Намесьнік старшыні Таварыства беларускай мовы Сяргей Кручкоў распавёў, што ягоная арганізацыя ўжо накіроўвала запыт старшыню Беларускай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Ягору Рыбакову з нагоды русіфікацыі вяшчаньня.

“Рыбакоў нам адказаў, што апытаньне правяла лябараторыя “Новак”, і паводле вынікаў гэтага апытаньня, беларуская мова прыдатная толькі для вельмі вузкай катэгорыі праграмаў. Вось літаральна яны адказваюць: “Паводле зьвестак апытаньня, расейская мова больш падыходзіць для папулярных тэлепраграмаў, навінаў, кінапаказаў, забаўляльных перадачаў і іншых.

Вяшчаньне на беларускай мове, паводле меркаваньня ўдзельнікаў апытаньня, пажаданае для спэцыялізаваных праграмаў і для вузкай аўдыторыі — напрыклад, дзіцячыя перадачы”. Пры гэтым ён адзначае вялікую, на ягоную думку, колькасьць перадачаў, якія яшчэ неяк трымаюцца на Беларускім тэлебачаньні й робяцца па-беларуску. Нават зьявілася новая праграма, якую мы раней ніколі не сустракалі, — “Прагноз надвор’я”. Цяпер гэта вось калясальная праграма, на дзьве хвіліны. Яны лічаць гэта проста дасягненьнем”.

Спадар Кручкоў мяркуе, што русіфікацыя дзяржаўнага тэлебачаньня ёсьць парушэньнем Канстытуцыі й правоў чалавека. На думку аднаго з кіраўнікоў ТБМ, “Першы нацыянальны канал вырашыў зрабіць беларускую мову альбо прадметам зьдзеку, альбо абавязковым дадаткам да расейскай мовы, каб у галовах гледачоў утваралася моўная каша”. Сяргей Кручкоў адзначыў, што такой практыкі няма нідзе больш у сьвеце — выпускі навінаў фактычна ідуць на трасянцы, і пра роўнасьць дзьвюх дзяржаўных моваў казаць нельга.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97.

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая.


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: