Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 2526 27 28
29 30          




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Скарачэнні штату на Гомельскім тэлерадыёаб`яднанні
11:07, 25/09/2003, БАЖ

На Гомельскім абласным тэлерадыёаб`яднанні пачаліся скарачэнні. Нягледзячы на тое, што, паводле працоўнага заканадаўства, супрацоўнікі мусяць быць праінфармаваны пра звальненне за два месяцы, для большасці з іх гэта стала нечаканасцю.

Аператар тэлерадыёаб`яднання Андрэй Хруліндзік быў папярэджаны пра звальненне за два тыдні. Рэжысёр Людміла Шастакова даведалася пра сваё звальненне 16 верасня ад бухгалтара: ён папрасіў яе атрымаць разлік, паколькі з заўтрашняга дня "яна ўжо не працуе". На рашэнне кіраўніцтва тэлерадыёаб`яднання не паўплывала тое, што напярэдадні ў эфір выйшлі 7 перадач спн. Шастаковай - у тым ліку інтэрвью са старшынём Гомельскага аблвыканкама Аляксандрам Якабсонам.

З шэрагам супрацоўнікаў не будуць працягнутыя працоўныя кантракты. Наталля Бабарыкіна, у якой працоўны кантракт мае тэрмін 6 месяцаў, нядаўна даведалася ад юрыста, што гэты дакумент быў несапраўдны: такія пагадненні заключаюцца тэрмінам мінімум на 1 год.

З інфармацыі службы маніторынга БАЖ па Гомельскай вобласці, толькі на першым этапе штатнага скарачэння з Гомельскага тэлерадыёаб`яднання будуць звольненыя 36 супрацоўнікаў са 160. У іх ліку - 12 журналістаў, а таксама рэжысёры, іх асістэнты, гукарэжысёры, аператары, мастакі, рабочыя пастановачнага цэху і студыйныя.

Ніякіх крокаў па абароне сваіх правоў супрацоўнікі тэлерадыёаб`яднання рабіць не збіраюцца.

Мяркуецца, што наступны этап звальненняў адбудзецца пасля 1 студзеня 2004 года.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: