Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 2627 28
29 30          




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Рэгіянальнае тэлебачаньне: русіфікацыя на ўзор БТ
11:25, 26/09/2003, Юры Сьвірко, Радыё Свабода

Абласныя навіны на дзяржаўных тэлеканалах збольшага засталіся беларускамоўнымі, але пераход Першага нацыянальнага тэлеканалу на расейскую мову ў інфармацыйным вяшчаньні можа адбіцца й на сытуацыі ў рэгіёнах. У сталіцы ж зьнішчылі беларускамоўную перадачу Алены Борматавай “Навіны-Менск”.

Абласныя дзяржаўныя тэлерадыёаб’яднаньні вяшчаюць галоўным чынам на хвалях, якія раней займаў расейскі канал “Культура”. Але замест цалкам расейскамоўнага каналу гледачы атрымалі часткова расейскамоўны.

У Горадні сёлета далі афіцыйную назву гэтаму каналу — “Телевидение Гродно”. Старшыня Гарадзенскага дзяржтэлерадыё Ўладзімер Пярцоў на цалкам расейскамоўным сайце свайго аб’яднаньня заяўляе: “Мы — дзяржаўны тэлеканал, мы ні ў якім разе не здымаем зь сябе ані сацыяльна-культуралягічнай нагрузкі, ані палітычнай”.

Паводле гарадзенскага карэспандэнта Радыё Свабода Сяргея Астраўцова, жыхары вобласьці пабойваліся, што новы тэленачальнік, які пераехаў сюды зь Віцебску, будзе праводзіць татальную русіфікацыю эфіру, аднак абласныя навіны дагэтуль выходзяць па-беларуску. Праўда, зьявілася штодзённая расейскамоўная праграма “Губерния”, якая выходзіць у прайм-тайм. Але беларускамоўную інфармацыю з гарадзенскага экрану яшчэ пачуць можна.

У Віцебску беларускую мову цалкам ігнаруе толькі недзяржаўны тэлеканал “Скіф”, супраць якога нават адбыўся судовы працэс — у зьвязку з тым, што ў эфір ня выйшла беларускамоўная абвестка аб правядзеньні “Дзядоў” у Воршы. Два іншыя тэлеканалы — на палову дзяржаўны 6ТВК і дзяржаўны беларускай мовай карыстаюцца. Але віцебскі тэлеглядач Віктар Сьцяпанаў зазначае:

“На дзяржаўным тэлеканале відавочная паступовая экспансія расейскай мовы. У дзяржаўным эфіры зьяўляецца ўсё больш і больш перадачаў на расейскай мове. Навіны па-беларуску падае зь віцебскіх тэлеканалаў дзяржаўнае тэлебачаньне — пакуль што яно трымаецца цалкам беларускамоўных. Але нам даводзілася чуць, калі да беларускамоўнага суразмоўцы журналіст зьвяртаецца па-расейску”.

Тое самае адбываецца ў Гомелі, дзе навіны абласнога тэлерадыёаб’яднаньня цяпер мяшаныя — на дзьвюх мовах. Цікава, што старшыня гэтага аб’яднаньня Віктар Котаў па-беларуску ўвогуле не размаўляе.

Не карыстаецца беларускай мовай і недзяржаўны берасьцейскі канал “Буг-ТВ”.

У Магілёве сытуацыя для Беларусі ўнікальная — прыватны тэлеканал “Магілёў-2” вяшчае па-беларуску. Гаворыць яго галоўная рэдактарка Алена Барысава:

“Я лічу, калі мы ў Беларусі, чаму мы павінны гаварыць па-расейску? Я думаю, што рэйтынг нашых навінаў ад таго, што яны беларускамоўныя, ніяк не ніжэйшы, чым на тым жа абласным ці агульнадзяржаўным тэлеканале, якія пераходзяць на расейскую мову”.

Што да сталіцы і Менскай вобласьці, дык перадача Алены Борматавай “Навіны-Менск”, якая выходзіла на добрай беларускай мове адразу пасьля “Панарамы”, на гэтым тыдні зьнікла. І горад Менск цяпер абсалютна пазбаўлены беларускамоўнай тэлеінфармацыі.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: