Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 2627 28
29 30          




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Ягор Рыбакоў патрабуе з «Народнай волі» 100 тысяч даляраў
17:05, 26/09/2003, фота ByMedia.net

Старшыня Белтэлерадыёкампаніі Ягор Рыбакоў патрабуе праз суд з рэдакцыі газэты “Народная воля” 200 мільёнаў рублёў (гэта каля 100 тысяч даляраў) кампэнсацыі за абразу гонару, годнасьці й дзелавой рэпутацыі, а з карэспандэнткі газэты Марыны Коктыш і Элеаноры Язерскай — 20 мільёнаў рублёў з кожнай. Гэтую справу сёньня разглядае суд Ленінскага раёну Менску.

Старшыня Белтэлерадыёкампаніі Ягор Рыбакоў зьвярнуўся ў суд з нагоды публікацыі, якая выйшла ў “Народнай волі” ў кастрычніку 2001 году. Яна назывался “Элеанора Язерская: пяць пудоў любві я гарантую”.

“Гэта была звычайная сьвецкая заметка пра тое, што Элеанора Язерская вырашыла пісаць кнігу пра каханьне. У кантэксьце размовы яна ўзгадвае свой “Музычны салён” і кажа: “Мая перадача не выходзіць з-за трох чалавек, якія ўмудрыліся ператварыць Беларускае тэлебачаньне ў руіны. Іх прозьвішчы, на мой погляд, ужо ведае ўся краіна — Рыбакоў, Хрусталёў і Дамарацкі, які да іх далучыўся. На сумленьні гэтых людзей сёньня, кажуць, ня толькі сьмерць юнай і таленавітай Юліі Касмачовай, але і экс-старшыні тэлерадыёкампаніі, найсумленнага і годнага чалавека Валерыя Скварцова”. Тут ёсьць, па-першае, яе спасылка — “кажуць”. Яна таксама не сьцьвярджае…”, -- распавяла Радыё Свабода аўтарка публікацыі карэспандэнтка газэты Марына Коктыш:

Спачатку Ягор Рыбакоў патрабаваў, каб рэдакцыя надрукавала абвяржэньне гэтай публікацыі, а Марына Коктыш і Элеанора Язерская прынесьлі яму прабачэньні. Аднак у часе судовага паседжаньня прадстаўнік Ягора Рыбакова, юрысконсульт Белдзяржтэлерадыёкампаніі Андрэй Іваноў запатрабаваў кампэнсацыю з “Народнай волі” на 200 мільёнаў рублёў (а гэта каля 100 тысяч даляраў)”, і па 20 мільёнаў рублёў (гэта каля 10 тысяч даляраў) з Марыны Коктыш і Элеаноры Язерскай.

Галоўны рэдактар “Народнай волі” Іосіф Сярэдзіч напісаў заяву з просьбай перанесьці разгляд справы на больш позьні час у сувязі з тым, што ён сёньня зьяжджае ў камандзіроўку і яму патрэбны час для больш дэталёвага вывучэньня справы. Марына Коктыш і Элеанора Язерская таксама напісалі заявы з просьбай аб адтэрміноўцы ў сувязі з тым, што ім патрэбныя адвакаты. Аднак судзьдзя Ленінскага суду Сяргей Хрыпач адмовіў ім у гэтым і разглядаў справу без прадстаўнікоў “Народнай волі”.

Ягор Рыбакоў паведаміў для Радыё Свабода, што ён не пагодзіцца на памяншэньне памеру кампэнсацыі. Да таго ж, нядаўна створанае юрыдычнае ўпраўленьне Белдзяржтэлерадыёкампаніі цяпер рыхтуе аналягічныя пазовы да іншых сродкаў масавай інфармацыі, у тым ліку да “Белорусской деловой газеты”, “Белорусской газеты”, некалькі новых пазоваў да “Народнай волі”.

На пачатку судовых слуханьняў прысутнічала каардынатарка эўрапейскіх праграмаў арганізацыі “Артыкул 19” Фэдэрыка Прына.

“Я думаю, што асноўная праблема ў гэтым разьбіральніцтве палягае ў тым, што пазоўнікі патрабуюць непрапарцыйна высокую кампэнсацыю. Паводле міжнародных стандартаў свабоды выказваньня, павінен захоўвацца прынцып прапарцыйнасьці — штрафы павінны быць прапарцыйныя стратам.

У дадзеным выпадку штрафы настолькі вялікія, што яны могуць нэгатыўна адбіцца на дзейнасьці “Народнай волі” і выклікаць страх — як у “Народнай волі”, так і ў другіх незалежных мэдыяў. Да таго ж, гэта можа прывесьці да банкруцтва газэты і да яе закрыцьця. “Артыкул 19” асабліва непакоіць той факт, што справы аб дэфамацыі вельмі часта ўзьнікаюць у Беларусі. Апроч гэтага, яны вельмі часта выкарыстоўваюцца для ціску на газэты”, — заявіла для Радыё Свабода Фэдэрыка Прына, каардынатарка эўрапейскіх праграмаў арганізацыі “Артыкул 19”.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: