Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
2930          




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Не абражайце памяць Васiля Быкава!
11:08, 29/09/2003, pahonia.promedia.by

Тэкст мемарыяльнай дошкi Васiлю Быкаву, зацверджаны яшчэ ўлетку гродзенскiм гарвыканкамам, выклiкаў абурэнне ў пiсьменнiцкiм асяроддзi. Беларускi ПЭН-цэнтр вырашыў накiраваць у гродзенскi гарвыканкам пратэстны лiст, каб прадухiлiць абразу памяцi народнага пiсьменнiка Беларусi.

Мемарыяльную дошку маюць устанавiць на доме №9 па вулiцы Парыжскай Камуны, дзе знаходзiлася апошняя гарадзенская кватэра Васiля Быкава. Улады (заўсёды чужыя i варожыя пiсьменнiку) iмкнуцца ўсiмi сродкамi прысабечыць ягоную славу. Таму ў тэксце выпячваюцца словы “Герой Социалистического Труда, лауреат Ленинской i Государственных премий”. На думку старшынi Беларускага ПЭН-цэнтра Лявона Баршчэўскага, гэта тыпова савецкая фразеалогiя прамiнулай бальшавiцкай эпохi. I ў цяперашняй сiтуацыi яна не ўзвышае i не ўшаноўвае памяць Васiля Выкава, а наадварот, абражае i прынiжае.

Пакуль скульптар Уладзiмiр Панцялеяў не ўзяўся за выкананне дошкi (а менавiта ён яе мае зрабiць), абразлiвы тэкст яшчэ не позна змянiць на больш прыстойны i годны памяцi Васiля Быкава. Можна напiсаць проста i зразумела: “Тут жыў i працаваў (даты) Народны пiсьменнiк Беларусi Васiль Быкаў”.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97.

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая.


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: