Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30         




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Кожнага чацвёртага ў БРСМ!
13:22, 30/09/2003, Андрэй Адлянiцкi, pahonia.promedia.by

Пратакол, які падпiсаны на прыканцы жнiўня старшыней аблвыканкаму Ўладзiмiрам Саўчанкам і тычыцца актывiзацыi дзейнасцi Беларускага Рэспублiканскага Саюзу Моладзi, з асаблiвай жорсткасцю дзейнiчае ў правiнцыi. З розных куткоў Гродзенскай вобласцi амаль штодзённа даходзяць сiгналы пра непрыкрыты цiск службовых асобаў на моладзь з мэтай прымусiць яе ўступiць у БРСМ.

Сiстэма дзейнiчае дастаткова проста i, як паказваюць лiчбы, даволi эфектыўна. Ў школу, цi на прадпрыемства паступае адпаведная разнарадка аб неабходнасцi павялiчэння колькаснага складу первiчнай арганiзацыi БРСМ. Напрыклад, згодна з загадам атрыманым Сапоцкiнскай сярэдняй школай, ў якой сёння вучыцца 440 дзяцей, пярвiчная арганiзацыя БРСМ тут павiнна складацца з 110 вучняў. Падобныя "прапановы" атрымалi ўсе прадпрыемствы i арганiзацыi Гродзенскай вобласцi. Атрымлiваецца, што згодна з планамi аблвыканкаму, асновай iдэалагiчнай працы з моладзю павiнна стаць яе прыцягненне ў шэрагi "адпаведнай" арганiзацыi.

Акрамя сакратара "первiчкi" адказнасць за выкананне гэтай разнарадкi "губернатарскi пратакол" ускладае на аднаго з намеснiкаў дырэктара прадпрыемства альбо арганiзацыi. Такiм чынам адпаведныя паўнамоцтвы для адмiнiстрацыйнага ўплыву на моладзь ў адказных асобаў ёсць. Шляхi, якiя абiраюцца для зацягвання дзяцей ў БРСМ, не адрозьнiваюцца вытанчанасцю.

- Настаўнiца загадала нам усiм уступiць у БРСМ, iнакш у нас будзе змарнаванае жыццё. Кажа, што без гэтага ў ВНУ не паступiць i застанецца толькi ў ПТВ iсцi, - гаворыць вучанiца 9 А класа Лiдзкай сярэдняй школы №1.

Па яе словах, у БРСМ уступiла 90 адсоткаў вучняў з яе класа. Некага запалохала класны кiраўнiк, на некага паўплывалi бацькi, з надзеяй такiм чынам аблегчыць паступленне ў ВНУ.

У Вялiкай Бераставiцы асаблiвую цiкавасць БРСМ выклiкае працоўная моладзь.

- Адмiнiстрацыяй прадпрыемства былi складзеныя спiсы рабочых, якiя па ўзросце могуць уступiць ў БРСМ. Ну а потым з гэтымi спiсамi на руках яны пайшлi "ў народ". Большасць з знаёмых запiсалася. Каму ахвота мець праблемы, - гаворыць сябра БРСМ з Бераставiцкага вузла сувязi.

У цэнтральным офiсе БРСМ не хаваюць, што колькасць сяброў арганiзацыi да 29 кастрычнiка - 85 угодкi ВЛКСМ, павiнна перавысiць паўмiльёна.

- Напэўна гэтая кампанiя па прымусоваму павялiчэнню колькасцi БРСМ паўплывае на настрой моладзi. Але я думаю, што гэты ўплыў будзе адваротны, чым планавалi рэжысёры гэтай акцыi. Аўтарытэт гэтай арганiзацыi i так быў невялiкi, а цяпер яна будзе яшчэ i выклiкаць раздражненне. Таму, як не меў БПСМ уплыву на моладзь, так не будзе яго мець i БРСМ. Што б там дзядзькi ў высокiх кабiнэтах не выдумлялi, - лiчыць Iлля Печынiн, старшыня гродзенскай моладзевай арганiзацыi "Разам!".

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: