Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Ліцэістаў выгналі з Дому літаратара 11:03, 30/09/2003
Дзьверы Дому літаратара для ліцэістаў зачынілі. На працягу месяца там, у бібліятэцы Саюзу пісьменьнікаў, займаліся ліцэісты пад выглядам літаратурных курсаў. Сёньня зранку дзяцей туды не пусьцілі і надалей не зьбіраюцца пускаць. Гэта заявіў адміністратар будынку спадар Данільчанка. Тым часам у чацьвер, 2 кастрычнiка, а 11.00 гадзiне ў Менскiм гарадзкiм судзе (вул. Дунiна-Марцiнкевiча, 1) адбудзецца слуханьне справы аб лiквiдацыi Нацыянальнага дзяржаўнага гуманiтарнага лiцэю (з пазову бацькоў лiцэiстаў). Запрашаем прэсу, сяброў няўрадавых арганiзацыяў, усiх неабыякавых людзей прыйсьцi на гэты судовы працэс.