Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
За “справу ўрачоў” адказваюць журналісты 14:09, 01/10/2003, БАЖ
800 тысяч рублёў з УП “Марат” і 300 тысяч з журналісткі Ірыны Макавецкай пастанавіў спагнаць суд Кастрычніцкага раёна Менска ў якасці кампенсацыі маральных стратаў следчага пракуратуры Вячаслава Цераховіча. Акрамя гэтага, суд абавязаў адказнікаў апублікаваць у “Белорусской деловой газете” абвяржэнне некалькіх публікацый.
Зыск старшага следчага па асабліва важных справах Пракуратуры РБ В. Цераховіча аб абароне гонару, годнасці і дзелавой рэпутацыі грунтаваўся на некалькіх публікацыях у “БДГ”. Артыкулы, якія з’явіліся ў 2001-2002 гг., належалі журналістцы І. Макавецкай і тычыліся расследавання крымінальнай справы рэктара Гомельскага медінстытута Юрыя Бандажэўскага і прарэктара гэтай установы Уладзіміра Раўкова.
Зыскоўца патрабаваў зняпраўдзіць звесткі пра “нібыта выяўленыя журналісткай Макавецкай парушэнні закона”, распаўсюджаныя ў артыкулах “Дело врачей”, “Немного альтруизма в деле о взяточничестве” і “Неудобные вопросы”. Яшчэ адным зыскавым патрабаваннем сп. Цераховіча была кампенсацыя маральных стратаў у памеры 10 мільёнаў рублёў.
Судовы разбор доўжыўся больш за год. У лістападзе 2002 г. суд Кастрычніцкага раёна Мінска вырашыў спыніць справу, аднак пазней гэтая пастанова была адмененая па скарзе зыскоўца. Справу прыняў да разгляду суддзя С. Цорах, які 1 кастрычніка вынес рашэнне часткова задаволіць патрабаванні зыскоўца. Рашэнне яшчэ не набыло законнай сілы. Бакі маюць права аспрэчыць яго ў касацыйным парадку, падаўшы скаргу ў Менскі гарадскі суд.