Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 34 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31    




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



У Крычаве не рэгіструюць газэту «Ўласны каментар»
10:52, 03/10/2003

Магілёўскі гаспадарчы суд пакінуў без разгляду пазоў крычаўскага прадпрымальніка Ўладзімера Кудраўцава да раённай “вэртыкалі”. Нягледзячы на перашкоды ўладаў, Кудраўцаў намагаецца зарэгістраваць недзяржаўную газэту.

Крычаўскі райвыканкам адмаўляецца ўзгадняць разьмяшчэньне рэдакцыі газэты “Ўласны камэнтар”, якую зьбіраецца выдаваць Уладзімер Кудраўцаў. Судзьдзя Магілёўскага гаспадарчага суду Надзея Падчышчалава правяла судовае слуханьне ў справе Ўладзімера Кудраўцава за зачыненымі дзвярыма. Яна заявіла, што ёй не патрэбныя пабочныя назіральнікі ў гэтым судовым працэсе.

У выніку двухгадзіннага паседжаньня судзьдзя вынесла пастанову пакінуць пазоў прадпрымальніка да Крычаўскага райвыканкаму без разгляду, бо Ўладзмер Кудраўцаў не выканаў дасудовы парадак. Раённыя ўлады адмаўлялі яму ва ўзгадненьні юрыдычнай адрэсы рэдакцыі двойчы, аднак толькі адное рашэньне было абскарджанае ў Магілёўскім аблвыканкаме.

“Несумнеўна мы будзем працягваць барацьбу, каб дамагчыся перамогі. У нас у Крычаве толькі адна газэта – «Ленінскі кліч», дакладней – «Ленінскі крык», і таму трэба абуджаць гэтых савецкіх людзей, якія абалваненыя камуністычнай прапагандай”, -- заявіў Радыё Свабода пасьля суду Ўладзімер Кудраўцаў.

Уладзімер Кудраўцаў і ягоны прадстаўнік у судзе Мікалай Маторанка распавялі, што з дапамогай дакумэнтаў зь міністэрстваў інфармацыі і юстыцыі ім удалося пераканаць судзьдзю ў тым, што патрабаваньні крычаўскага выдаўца правамерныя, бо індывідуальны прадпрымальнік можа ажыцьцяўляць сваю дзейнасьць на хатняй адрэсе. А гэта і ёсьць сутнасьць справы.

Такім чынам пазоўнік мае намер выканаць дасудовы парадак (гэта зойме прыкладна паўтары месяцы) і зноў зьвярнуцца у гаспадарчы суд з тым, каб ліквідаваць перашкоду, якую чыніць Крычаўскі райвыканкам у рэгістрацыі недзяржаўнай інфармацыйна-аналітычнай газэты “Ўласны камэнтар”.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: