Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
На гэтым тыдні выйдзе ў сьвет апошні нумар часопіса "Абажур", які цягам трох год выдаваўся Беларускай асацыяцыяй журналістаў. Па словах галоўнага рэдактара часопіса, віцэ-прэзыдэнта БАЖ Ўладзімера Дзюбы, прычына ў тым, што беларуская арганізацыя і Саюз журналістаў Літвы скончылі рэалізацыю міжнароднага праекту "Ўмацаваньне дэмакратычных мас-мэдыяў у Беларусі", у рамках якога і выдаваўся часопіс.
Як адзначыў сп.Дзюба, фінансы, выдзеленыя пад праект Эўрапейскай камісіяй, абкладаліся ў Беларусі вялікімі падаткамі. У прыватнасьці, са сродкаў, якія накіроўваліся на выданьне "Абажуру", за 2 гады было выплачана каля 16 000 эўра падаткаў.
"Мы шукаем магчымасьці працягваць выданьне часопісу і пасьля сканчэньня праекту, хоць у сёньняшніх умовах гэта будзе надзвычай цяжка", - сказаў у інтэрвію сайту www.belngo.info Ўладзімер Дзюба. Нагадаем, што "Абажур" - гэта некамэрцыйнае выданьне пра і для СМІ. Часопіс распаўсюджваўся бясплатна сярод сябраў БАЖу, а таксама рассылаўся прыкладна ў 120 раённых і малатыражных выданьняў.