Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 78 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31    




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Настаўнікаў прымушаюць падпісвацца на дзяржаўныя газэты
12:54, 07/10/2003, www.belngo.info

Сябры Рады магілёўскага грамадзкага аб’яднаньня "Новая зямля" выказваюць заклапочанасьць узмацненьнем ціску на пэдагогаў з боку кіраўніцтва сярэдніх навучальных установаў рэгіёну. На думку грамадзкіх актывістаў, кампанія прымусовай падпіскі настаўнікаў рэгіёнаў на афіцыёзны друк — яшчэ адно наступства ідэалягізацыі грамадзкай думкі Беларусі.

Так, у сярэдняй школе вёскі Буйнічы (Магілёўскі раён) дырэктарка падчас выдачы заробку настойліва "дае зразумець" настаўнікам, што неабходна аформіць падпіску на "Прыдняпроўскую ніву", трыбуну мясцовай "вэртыкалі". Як кажуць сябры аб’яднаньня, гэта не адзінкавы выпадак.

"Адмовіцца складана, бо афіцыйна нібыта ніхто не прымушае, — кажа старшыня "Новай зямлі", настаўнік Андрусь Кавалёў. — Няма ніякіх пісьмовых загадаў. Адміністрацыя школы проста "просіць" падпісацца. Галоўны аргумэнт: вы ж таксама нешта некалі можаце папрасіць".

На думку сябраў "Новай зямлі", прымусовая падпіска, якая парушае правы настаўнікаў, — гэта мясцовыя наступствы агульнакраёвай кампаніі па ідэалягізацыі грамадзтва. Таму актывісты аб’яднаньня маюць намер як мінімум інфармаваць тых жа настаўнікаў аб незаконнасьці падобных дзеяньняў з боку кіраўніцтва навучальных установаў.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97.

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая.


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: