Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 7 89 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31    




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Тыдзень вiзавага рэжыму: беларусы церпяць нязручнасцi
11:09, 08/10/2003, Юлiя Дарашкевiч, pahonia.promedia.by

За тыдзень вiзавага рэжыму на беларуска-польскай мяжы знiклi кiламетровыя чэргi, аднак шэраговыя гарадзенцы ад новаўвядзення атрымлiваюць пакуль толькi непрыемнасцi. Сотнi людзей штодзень атакуюць кансулят у спробе атрымаць анкету для афармлення вiзы, беларускiя турыстычныя фiрмы церпяць каласальныя страты, а колькасць правапарушэнняў на мяжы, насуперак прагнозам, не змяншаецца.

Аўторак, 7 кастрычнiка, 10 гадзiнаў ранiцы. На тратуары, за брамай польскага кансуляту гудзiць натоўп у некалькi сот чалавек. Гэтыя людзi прыйшлi сюды, каб запоўнiць анкету на атрыманне вiзы. Хаос тут толькi вонкавы, бо насамрэч усе прысутныя паiменна занесены ў адмысловыя спiсы, якiя штодзень складаюцца людзьмi тут жа, у вучнёўскiх сшытках.

- Сто сорак сёмы! – гучна абвяшчаецца над натоўпам i чарговы шчаслiўчык працiскваецца за анкетай. Гэты чалавек займаў чаргу ў пятнiцу, а ўвесь пятнiчны спiс складаецца з 426 чалавек. Штодзень кансулят паспявае выдаць толькi па 80-120 анкетаў, таму людзi стаяць у чарзе па некалькi дзён. Тыя, хто хоча патрапiць у пачатак спiса, прыходзяць да будынку кансулята з ночы.

Раней выдачай анкетаў, акрамя кансулята, займалiся некаторыя прыватныя арганiзацыi. Аднак з 1 кастрычнiка нiводная фiрма Гродна часова не прымае дакуманты на вiзы ад насельнiцтва:

- За першыя днi вiзавага рэжыму мы ўзялi на афармленне больш за 500 анкетаў. Але нечакана кансулят увёў для ўсiх турфiрмаў абмежаванне – зараз яны прымаюць ад нас не больш за 10 анкетаў у дзень, - паведамiў карэспандэнту ПАГОНI Сяргей Якшэвiч, дырэктар фiрмы “Zet”, якая займаецца пасажырскiмi перавозкамi. – Гэта незразумелая палiтыка польскага боку стварае пакуль толькi нязручнасцi для шэраговых грамадзянаў.

Учора фiрма “Zet” здолела адправiць у Польшчу першы ў гэтым месяцы мiкрааўтобус з пасажырамi. Да ўвядзення вiзавага рэжыму некалькi аўтобусаў у польскiм накiрунку курсавалi штодзень. Такое зацiшша назiраецца амаль ва ўсiх турфiрмах. Так, напрыклад “Sunny-Travel” вымушана была адмянiць некалькi запланаваных рэйсаў – клiенты не паспелi аформiць вiзы. Акрамя таго, былi зняты некаторыя шоп-туры – за мiнулы тыдзень у фiрму звярнулiся толькi тры чалавекi, якiя жадалi паехаць у Польшчу... Кiраўнiцтва фiрмаў нават баiцца падлiчваць страты.

Амаль пустымi тры разы на суткi iдуць цягнiкi на Кузнiцу. Па словах начальнiка чыгуначнага вакзала Гродна Аляксандра Сакалоўскага, за суткi рэалiзоўваецца не больш за 180 квiткоў на тысячу месцаў.

Насуперак прагнозам, вiзавы рэжым не спынiў нелегальны трафiк таннага палiва, алкаголю i тытунёвых вырабаў праз беларуска-польскую мяжу. Паводле iнфармацыi аддзела па барацьбе з кантрабандай Гродзенскай рэгiянальнай мытнi, на колькасць правапарушэнняў увядзенне вiз нiякiм чынам не паўплывала. “Чалнакi” атрымалi вiзы заранёў i па-ранейшаму працягваюць нелегальна вывозiць у Польшчу салярку, цыгарэты i спiрт, - сцвярджаюць мытнiкi.

Спакойна пачуваюць сябе толькi памежнiкi: чаргi на мяжы няма ўжо тыдзень. Аднак калi атрымаюць вiзы ўсе тыя, хто рэгулярна ездзiць у Польшчу (а такiх, па неафiцыйных звестках толькi ў Гродне каля 6-8 тысячаў чалавек), ўсё вернецца на свае месцы. Цiшыня на мяжы часовая.


напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97.

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая.


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: