Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 7 8 910 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31    




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Афіцэры ўнутранай службы ўцяклі зь Беларусі
10:51, 09/10/2003, Марыя Усьціновіч, Радыё Свабода

Сёньня стала вядома пра надзвычайнае здарэньне, якое адбылося ў адной з выпраўленча-працоўных калёніяў Магілёўскай вобласьці. Газэта «Вячэрні Магілёў» паведаміла, што чатыры супрацоўнікі калёніі ўцяклі з краіны, нібыта ў Ангельшчыну. У абласным ўпраўленьні ўнутраных справаў карэспандэнту Радыё Свабода афіцыйна пацьвердзілі, што чатыры афіцэры ўнутранай службы сапраўды ня выйшлі на працу, і што цяпер праводзіцца праверка ўсіх абставінаў здарэньня.

Газэта «Вячэрні Магілёў» піша, што калі празь нейкі час узламалі службовыя сэйфы, то былі знойдзеныя пасьведчаньні ўцекачоў і рапарты на звальненьне з праваахоўчых органаў.

Газэта выкладае адну з вэрсіяў таго, што адбылося з супрацоўнікамі калёніі. Выданьне пры гэтым спасылаецца на свае крыніцы інфармацыі, якія, маўляў, заслугоўваюць даверу. Паводле газэты, адзін з уцекачоў паехаў у Вялікую Брытанію да сваёй сяброўкі, а іншых у замежжа прыцягнула магчымасьць працы з прыстойным заробкам.

Паводле інфармацыі, якой валодае «Вячэрні Магілёў», уцекачоў расшукваюць. Усе чацвера два-тры гады таму скончылі Акадэмію Міністэрства ўнутраных справаў: навучаліся за сродкі дзяржавы і заключылі дамову на адпрацоўку на працягу 5 гадоў, аднак, атрымліваецца, што свае абавязацельствы ня выканалі. Такім чынам, яны мусяць вярнуць грошы, выдаткаваныя на навучаньне. Яшчэ адной падставай для вышуку ўцекачоў стала валоданьне пэўнай службовай інфармацыяй, піша газэта.

У прэсавым цэнтры Магілёўскага абласнога ўпраўленьня ўнутраных справаў карэспандэнту Радыё Свабода таксама афіцыйна пацьвердзілі той факт, што днямі чатыры супрацоўнікі адной з выпраўленчых калёніяў рэгіёну (якой канкрэтна – не называецца) сапраўды не выйшлі на працу і нібыта зьехалі з краіны. Аднак куды і зь якой прычыны – высьвятленьнем гэтых акалічнасьцяў зараз займаецца ўправа ўласнай бясьпекі. Толькі пасьля заканчэньня праверкі, падкрэслілі ў прэсавым цэнтры, будуць агучаныя ўсе падрабязнасьці гэтага здарэньня.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: