Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У Магілёве судзяць былога намесьніка дырэктара «Хімвалакна» 11:04, 09/10/2003
У судзе Кастрычніцкага раёну Магілёва пачалося слуханьне крымінальнай справы аб хабарніцтве. На лаве падсудных апынуўся Мікалай Кацубінскі, былы намесьнік генэральнага дырэктара ў справах камэрцыі ААТ “Хімвалакно”.
Мікалай Кацубінскі абвінавачваецца ў тым, што напрацягу некалькіх месяцаў браў хабары ад камэрцыйных фірмаў, якія супрацоўнічалі з вытворчым аб’яднаньнем “Хімвалакно”, што зьяўляецца найбуйнейшым прадпрыемствам у Магілёўскай вобласьці.
Намесьнік генэральнага дырэктара быў затрыманы 4 сакавіка на працоўным месцы, калі ў службовым кабінэце атрымаў хабар 1000 даляраў ЗША ад прадстаўніка расейскай камэрцыйнай фірмы. У абмен на грашовыя знакі Кацубінскі нібыта абяцаў камэрсантам станоўчае вырашэньне пытаньня ў справе набыцьця прадукцыі “Хімвалакно”.
Мікалай Кацубінскі абвінавачваецца ў парушэньні двух артыкулаў Крымінальнага кодэксу, і калі ягоная віна будзе даказаная ў судзе, яму пагражае пакараньне ад 5 да 10 гадоў зняволеньня, паведамляе Радыё Свабода.