Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 1011 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31    




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Пачаўся перасьлед бацькоў ліцэістаў
10:44, 10/10/2003, Любоў Лунёва, Радыё Свабода

На бацькоў ліцэістаў, якія працуюць у сыстэме адукацыі, пачаўся ціск з боку адміністрацыі. Чыноўнікі дамагаюцца, каб бацькі забралі сваіх дзяцей зь ліцэю і перавялі ў звычайныя школы.

Галіна Папова працуе настаўніцай гісторыі ў 15-й гімназіі. Яе дачка Варвара вучыцца на трэцім курсе ў Нацыянальным ліцэі. Галіна Папова — сябра бацькоўскай рады ліцэю. Летам яна актыўна ўдзельнічала ва ўсіх мерапрыемствах, якія ладзілі бацькі і ліцэісты.

У гэтым навучальным годзе на працы ёй далі вельмі малую нагрузку — 18 гадзінаў. Калі вызвалілася адна стаўка і адміністрацыя ўзяла на яе дзьвюх новых настаўніц, Галіна прыйшла да дырэктаркі, каб даведацца аб прычыне. Паводле Галіны, тая тут жа выклікала да сябе сацыяльнага пэдагога, і яны на пытаньне Галіны адказалі пытаньнямі: “А дзе вучыцца ваша дачка? Чаму яна ня ў школе? Колькі гэта будзе працягвацца?” Ёй прапанавалі асабовую справу сваёй дачкі прынесьці ў школу. Калі пачулі адмоўны адказ, паабяцалі, што ў такім выпадку яна будзе працаваць з самай малой нагрузкай.

Маці ліцэісткі Аксаны Алена Дэц працуе ў сярэдняй школе №180 настаўніцай беларускай мовы і літаратуры. Яна таксама адчула ціск з боку адміністрацыі школы. Алена 1 верасьня прыйшла ў школу і даведалася, што рэчы зь яе кабінэту сабралі ў кучу і перанесьлі ў іншы кабінэт. Калі бацькі прыйшлі дапамагаць разьбіраць рэчы і мыць вокны, то ўбачылі, што ў ваконных рамах вялікія шчыліны. Яны паведамілі, што ня пусьцяць дзяцей займацца ў такой клясе. Толькі пасьля гэтага ў клясе пачалі рамонт, але дагэтуль яшчэ ня выпраўленыя ўсе недаробкі. Настаўніца пайшла да дырэктара, каб высьветліць пытаньне наконт рамонту, але ў адказ пачула нечаканае. Вось як яна распавяла пра сваю размову Радыё Свабода:

“Я прыйшла да дырэктара пацікавіцца, калі будуць выпраўленыя ўсе недаробкі. Замест таго, каб мне адказаць, ён пачаў з таго, дзе вучыцца мая дачка. Аказалася, што на іх ціснуць зьверху. Дырэктар сказаў, што, калі я не вырашу пытаньня са сваёй дачкой, то ён можа страціць сваю пасаду. Гэта як у старыя часы — выляцець з “жоўтым білетам”.

Бацькоў ліцэістаў, якія працуюць у вышэйшых навучальных установах, таксама выклікалі да рэктараў і, пагражаючы звальненьнем з працы, прапаноўвалі ім уладкаваць дзяцей у іншыя навучальныя ўстановы. Выкладчыкі зрабілі выснову, што гарадзкі аддзел адукацыі даў адпаведную дырэктыву адміністрацыям навучальных установаў, дзе працуюць бацькі ліцэістаў.

ddddd

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: