Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
1314 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31    




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



«Дэпутатам» паабяцалі бясплатны побыт на Кубе
10:56, 13/10/2003

У Менск з Масквы прыляцела з афіцыйным візытам дэлегацыя кубінскіх дэпутатаў на чале з намесьнікам старшыні так званай “Нацыянальнае асамблеі народнай улады”. Кубінскую дэлегацыю ачольвае Хаймэ Альбэрта Крамбэт Эрнандэс-Бакера. Апошнія 10 гадоў ён працуе намесьнікам старшыні так званае “Нацыянальнае асамблеі народнай улады”, якая рэгулярна пераабірае старшынём дзяржаўнай рады Кубы Фідэля Кастра.

У складзе кубінскай дэлегацыі толькі тры дэпутаты. Адметна, што групу па сувязях з парлямэнтам Кубы ў «палаце прадстаўнікоў» ачольвае камуніст Сяргей Касьцян. Зварот да сьпікера Вадзіма Папова спадар Крамбэт пачаў гэтак: “Таварыш старшыня!”

Сярод іншага, спадар Крамбэт прапанаваў усім беларускім «дэпутатам» наведаць Рэспубліку Кубу:

“Вы самі можаце выбраць сабе час, структуру і склад дэлегацыі. Натуральна, усе выдаткі на вашае знаходжаньне на Кубе мы возьмем на сябе”.

Хаймэ Крамбэт адрасаваў гэтую прапанову таксама верхняй палаце «нацыянальнага сходу». У панядзелак, як паведамляе Радыё Свабода, у «савеце рэспублікі» кубінцы падпішуць пратакол пра супрацоўніцтва зь беларускімі калегамі.


напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97.

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая.


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: