Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
1314 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31    




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Тэмпэратура ў кватэрах паступова набліжаецца да вулічнай
14:01, 13/10/2003, Ігар Карней, Радыё Свабода

Паводле Белгідрамэту, увесь мінулы тыдзень сярэднесутачная тэмпэратура ў Беларусі вагалася ў межах 6-7 градусаў цяпла: удзень яна максымальна падымалася да 13 градусаў, уначы ў некаторых месцах апускалася амаль да нуля. Паводле нарматываў Міністэрства жыльлёва-камунальнай гаспадаркі, калі пяць дзён сярэднесутачныя паказьнікі не перавышаюць 8 градусаў цяпла, ацяпленьне мусіць падавацца. Ці вытрымліваюцца гэтыя патрабаваньні?

На пытаньне: чаму не ўключаюць ацяпленьне, аргумэнты чыноўнікаў у шэрагу выпадкаў проста неверагодныя. Так, адна ананімная супрацоўніца Мінжылкамунгасу адказала: “Вам жа, малады чалавек, толькі лепей будзе, калі вы цяпер крыху памерзьнеце: сёлета гарачыя батарэi будуць каштаваць надзвычай дорага”. І патлумачыла для тых, хто ўжо зусім нічога не разумее: як толькі пойдзе цяпло, плата за кватэру аўтаматычна падвысіцца на 40–50%. Лёгіка жалезная, але ж, пэўна, ёсьць і контараргумэнты: не ў ваенных быццам умовах жывем, калі ўсё “дзеля фронту, дзеля перамогі”. Зрэшты, амаль вайсковыя баталіі на газавым фронце пераканалі чыноўнікаў, што ўмовы якраз экстрэмальныя.

У гэтым сэнсе паказальна, што сёлета згоду на ацяпленьне гарадзкіх кватэраў будуць даваць не адпаведныя службы абласных і гарадзкіх выканкамаў, а непасрэдна Савет міністраў. Камунальнікі на шматлікія запыты журналістаў і тых, хто ўжо тыдзень мерзьне ў сваіх кватэрах, адказваюць: іхныя службы практычна гатовыя да працы ў перадзiмовы пэрыяд. Кажуць, што “запускаць” ацяпленьне можна хоць сёньня; для гэтага, прынамсі, створаныя ўсе ўмовы.

Але на вышэйшым узроўні працоўны імпэт камунальных службаў астуджваюць: перад тым, як пачаць доўгатэрміновае спажываньне палiўна-энэргетычных рэсурсаў, трэба добра прааналiзаваць сытуацыю. Зноў жа на першае месца выносіцца ня клопат пра людзей, якія рызыкуюць захварэць, а засьцярога ня дай божа не спаліць лішнюю тону мазуту ці кубамэтар звышкаштоўнага расейскага газу.

Такім чынам, узьнікла дылема, якую ўрад ніяк не даверыць камунальным службам: быць пакаёвай тэмпэратуры ў межах 20 градусаў ці ня быць? У найлепшым выпадку ў першай палове гэтага тыдня ўрад будзе вырашаць, ці эканоміць на паліўнай сыравіне, ці ўключыць ацяпленьне “неапраўдана рана” — усяго толькі пасярод восені.

Пры гэтым нарматывы жылкамунгасу розныя для розных жа спажыўцоў: калі для гарадзкіх кватэраў сярэднесутачная тэмпэратура не павінна ўзьняцца вышэй за 8 градусаў, і тады цяпло дадуць, для шпіталёў жа, дзiцячых садкоў, школаў гэты нарматыў — 10 градусаў. Прынамсі, ацяпленьне ў гэтыя ўстановы мусілі даць абавязкова. Аднак фактаў, якія б сьведчылі, што ў школах надзвычай горача, няма. Настаўнікі, выхавацелі настойліва раяць дзецям апранацца па-зімоваму: цёплы швэдар, цёплыя порткі, шапкі, пальчаткі для вуліцы, бо панэльныя збудаваньні прадзімаюцца ўсімі ветрамі.

Нашмат горш тым, хто наведвае розныя сэкцыі ў вялікіх памяшканьнях, асабліва што да басэйнаў — у такіх памяшканьнях тэмпэратура не нашмат вышэйшая за вуліцу. Ад батарэяў у сацыяльна-значных аб’ектах калі чым і вее, то толькі холадам. Тое ж, дарэчы, можна сказаць і пра гарачую ваду ў кватэрах. Калі бліжэй да вечару ваду падаграюць, то ўвесь дзень яна ледзьве цёплая. Лёгіка і ў дадзеным выпадку зразумелая: навошта падаваць кіпень, калі людзі на працы?

Адзінае суцяшэньне — сёлета жыхары могуць ведаць, хто вінаваты ў адтэрміноўцы ацяпляльнага сэзону. Гэта Савет міністраў і, паводле лёгікі, выканаўца абавязкаў прэм’ера Сяргей Сідорскі. Калі Саўмін узяў на сябе адказнасьць за цяпло ў кватэрах, то, прынамсі, “адмашкі” кіраўніка ўраду хапіла б для нармалізацыі тэмпэратурнага рэжыму.


напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: