Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Памёр Марек Навіцкі -- вядомы польскі праваабаронца 10:53, 13/10/2003
Марэк Навіцкі, старшыня Хельсінскага Фонду Правоў Чалавека, памёр у Варшаве пасля цяжкай хваробы ва ўзросце 56 гадоў.
Фізік па адукацыі, ён у часы ПНР дзейнічаў у дэмакратычнай апазіцыі, падчас ваеннага становішча на год быў пазбаўлены волі. Пасля выйсця на свабоду заснаваў з сябрамі Хельсінкскі Камітэт, каб дакументаваць выпадкі парушэння правоў чалавека ўладамі ПНР. Першы рапарт камітэту “Польшча ў часы ваеннага становішча”, які налічваў тысячу старонкаў, быў нелегальна перавезены за мяжу, перакладзены на ангельскую і французскую мовы і прадстаўлены на Мадрыдскай Канферэнцыі КБСЕ у 1983 годзе. У 1989 годзе ён не пайшоў у палітыку, але стаў галоўным заснавальнікам Хельсінскага Фонду Правоў Чалавека, адной з найбольш актыўных недзяржаўных арганізацый, якія займаюцца абаронай правоў чалавека. Марэк Навіцкі быў публіцыстам, сааўтарам тэлевізійных фільмаў, выкладчыкам, а таксама сябрам Кансультатыўнай Рады па правах чалавека пры міністры замежных справаў. За свае змаганні за правы чалавека ён атрымаў медаль св. Юрыя, паведамляе Гроднаnews.
Прэс-цэнтар і аргкамітэт грамадзянскай ініцыятывы “Хартыя’97” смуткуе ў сувязі са смерцю Марэка Навіцкага – Чалавека і Праваабаронца.