|
|
||||||||||||||||||||
![]()
УСЕ ПРАЕКТЫ
|
“Лявонаўскiя мiльёны” 11:20, 14/10/2003, Народная воля На пачатку кастрычнiка суд пачаў вывучаць фiнансавыя дакументы, паводле якiх М.Лявонаў у 2000 годзе адкрыў на сваё iмя рахунак у адным з люксембургскiх аддзяленняў нямецкага "Камэрцiнтэрнацыяналбанка", на якi потым нiбыта атрымаў ажно 17 мiльёнаў долараў. Па iнфармацыi Радыё "Свабода", суд звярнуў увагу на шматлiкiя супярэчнасцi i запэўнiў Лявонава, што яны будуць уважлiва правярацца. Дакументы былi перакладзены з нямецкай мовы i агалошаны ў судовай зале, а Мiхаiл Лявонаў iх патлумачыў. Аднак, па словах адвакатаў, без ягоных тлумачэнняў былi заўважаны шматлiкiя супярэчнасцi ў гэтых паперах. Так, 22 жнiўня 2000 года Мiхаiл Лявонаў нiбыта асабiста запоўнiў банкаўскi бланк заявы аб адкрыццi грашовага рахунку №2403624 у люксембургскiм аддзяленнi нямецкага "Камерцбанка". Але чамусьцi сваю асобу Лявонаў пацвердзiў пашпартам савецкага ўзору, якi быў у яго забраны ўзамен новага яшчэ за два гады да той даты. Подпiс на заяве ёсць, i гэты подпiс падобны на арыгiнал, пацвердзiў суду Лявонаў, але абавязковай банкаўскай пячаткi i банкаўскiх рэквiзiтаў на дакуменце няма. Няма пячатак i рэквiзiтаў i на заявах Лявонава аб тым, што ён нiбыта давярае распараджацца сваiмi грашыма жонцы Алене i дачцэ Вользе, i iхнiя пашпартныя звесткi пераблытаныя. Лявонаў казаў, што паводле дакументаў атрымлiваецца, быццам бы ягоныя жонка i дачка павiнны былi разам з iм прыехаць у Люксембург, але яны там нiколi не былi. "Вольга з еўрапейскiх краiн увогуле была толькi ў Балгарыi, што лёгка праверыць па яе пашпарце", - заявiў суду Лявонаў. Ён сцвярджае, што i сам нiколi не прыязджаў у княства Люксембург, а следства не знайшло доказаў, што 22 жнiўня 2000 года ён быў там цi хаця б у суседняй Нямеччыне. Таксама Лявонаў адзначыў, што ў матэрыялах справы не пазначана, адкуль узялiся дакументы, якiя нiбыта належаць "Камерцбанку". На гэта суддзя папрасiў Лявонава выказаць асабiстую думку пра паходжанне гэтых папер. Мiхаiл Лявонаў заявiў, што лiчыць iх грубай фальшыўкай, зробленай з тым, каб скампраметаваць яго i распачаць крымiнальную справу. Суддзя паабяцаў уважлiва разабрацца з гэтымi дакументамi, у тым лiку высветлiць iхняе паходжанне. Чакаецца, што сапраўднасць дакументаў ацэняць эксперты. Пакуль па судовай справе Лявонава аб`яўлены перапынак.
1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org. Экспарт навiнаў
Изделия для суставов, компрессионные колготки, шины Шанца |