Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 1415 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31    




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



«Прававая дапамога насельніцтву» ліквідаваная канчаткова, лёс «Ратушы» незразумелы
11:03, 14/10/2003, www.belngo.info

13 кастрычніка Вярхоўны суд Рэспублікі Беларусь пакінуў у сіле рашэньне Менскага гарадзкога суда, паводле якога было ліквідаванае грамадзкае аб`яднаньне "Прававая дапамога насельніцтву". Цяпер сябры ліквідаванага аб`яднаньня будуць вымушаныя аказваць прававую дапамогу насельніцтву ва ўласных кватэрах. Тым часам лёс грамадскага аб’яднання "Ратуша" застаецца незразумелым.

Калегія судзьдзяў на чале з судзьдзёй Жукоўскай і пракурор Арцюшэнка прызналі парушэньні, дапушчаныя грамадзкім аб`яднаньнем, грубейшымі за парушэньні, дапушчаныя супрацоўнікамі Міністэрства юстыцыі і Менскім гарадзкім судом.

Галоўнае абвінавачваньне, прад`яўленае арганізацыі, - ажыцьцяўленьне незаконнай камэрцыйнай дзейнасьці, якое так і не было даказанае галоўнымі спэцыялістамі Ўпраўленьня грамадзкіх аб`яднаньняў Міністэрства юстыцыі сп.Харытонам і спн.Бондар.

Сёньняшні працэс у адрозьненьне ад суда першай інстанцыі быў адкрыты. Але рашэньне Вярхоўнага суда таксама не задаволіла прадстаўнікоў грамадзкага аб`яднаньня - Алег Воўчак ня мае намеру спыняць аказаньне прававой дапамогі грамадзянам. Па словах сп.Воўчака "цяпер прававую дапамогу мы будзем аказваць на маёй кухні за кубачкам кавы ці гарбаты".

Сёньня ж Вярхоўны суд пачаў працэс па касацыйнай скарзе Гарадзенскага абласнога грамадзкага аб`яднаньня "Ратуша" на рашэньне Гарадзенскага абласнога суда аб ліквідацыі грамадзкага аб`яднаньня. Пры азнаямленьні з матэрыяламі справы пракурор заўважыў, што ў пратаколе паседжаньня Гарадзенскага абласнога суда адсутнічае подпіс судзьдзі. Таму вынясеньне рашэньня Вярхоўнага суда адкладзенае да выпраўленьня парушэньняў, на няпэўны тэрмін.


напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97.

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая.


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: