Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 1516 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31    




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Дэпутата пазбаўляюць магчымасцi працаваць з выбаршчыкамi
15:24, 15/10/2003, pahonia.promedia.by

Учора дэпутат Гомельскага гарсавета Юрый Глушакоў быў афiцыйна пазбаўлены памяшкання, дзе ў яго рэгулярна адбывалiся спатканнi з выбаршчыкамi. Глушакоў перакананы, што такiм чынам гомельскiя ўлады хочуць пазбавiць яго магчымасцi працаваць з насельнiцтвам.

Адразу пасьля абрання дэпутатам Глушакоў звярнуўся да кiраўнiцтва адмiнiстрацыi Цэнтральнага раёну Гомеля з просьбай дапамагчы знайсцi памяшканне, дзе б ён мог весцi прыём сваiх выбаршчыкаў. У другой палове сакавiка Глушакову было выдзелена месца ў файе вучэбна-метадычнага цэнтра Гомельскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў. Тут два разы на тыдзень дэпутат вёў прыём людзей па асабiстых справах. У афiцыёзнай газэце “Гомельскiя ведамасцi” была нават надрукавана даведка аб тым, што Юрый Глушакоў вядзе прыём грамадзянаў у вучэбна-метадычным цэнтры. За час, якi мiнуў з моманту абрання, да Глушакова за дапамогай звярнулася больш за 100 чалавек.

На мiнулым тыднi да дэпутата дайшла iнфармацыя, што яго хочуць пазбавiць гэтага памяшкання.

- Па сваiх каналах мне ўдалося даведацца, што на кiраўнiцтва цэнтра выходзiлi людзi з КГБ i патлумачылi, што ў iхным памяшканнi я рэгулярна праводжу падрыўную працу з насельнiцтвам, - гаворыць Юрый Глушакоў.

Учора Павел Лычкоўскi, дырэктар вучэбна-метадычнага цэнтру Гомельскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў, у размове з Глушаковым заявiў, што дэпутат больш не можа карыстацца памяшканнем.

- Фактычна ён цалкам падцвердзiў тую iнфармацыю, якая ў мяне ўжо была, - гаворыць Глушакоў.

Павал Лычкоўскi ў размове з карэспандэнтам ПАГОНI адмовiўся ад каментароў па гэтай справе, але падкрэсьлiў, што ў яго асабiста не было нiякiх заўвагаў да таго, як дэпутат выкарыстоўваў гэтае памяшканне.

- Цяпер я вымушаны шукаць iншае месца. Але, хутчэй за ўсё, з гэтым будуць складанасцi. КГБ умее iх ствараць. Але ад непасрэдных кантактаў з выбаршчыкамi я адмаўляцца не збiраюся, - заявiў ПАГОНI Юрый Глушакоў.

Юрый Глушакоў з’яўляецца адзiным незалежным дэпутатам у Гомельскiм гарсавеце.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97.

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая.


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: